Среда, 26 02 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Шчадрэц ад «Чатырох чвэрцяў»

  • Четверг, 16 января 2020 18:27

У маскоўскага сатырыка В. Каклюшкіна ёсць маналог «Гумарысты…», з якім ён выступае ў тэлевізійных праграмах «Петрасян-шоу», «Смяяцца дазваляецца», «Ізмайлаўскі парк». У яго — маналог, а ў беларускіх гумарыстаў напачатку студзеня 2020 года адбылася цэлая імпрэза пад назвай «Навагодні шчадрэц». Прайшла яна ў гасцёўні выдавецтва «Чатыры чвэрці», якім кіруе больш 25 гадоў неардынарная жанчына Ліліяна Фёдараўна Анцух, сябра двух творчых саюзаў — пісьменнікаў і музычных дзеячаў.

А нагодай своеасаблівай імпрэзы стала пяцігодка выдання кніг гумарыстычнай серыі «Несур’ёзна пра сур’ёзнае». З 2014 года — часу заснавання серыі—выйшла больш за дваццаць кніг вясёлага зместу. Сярод іх — зборнікі знакамітых пісьменнікаў Міколы МаляўкіКазіміра КамейшыМіколы ЧарняўскагаЛеаніда ЛевановічаВасіля НайдзінаМіхася ПазняковаГенадзя АўласенкіМіхася СлівыЯнуся МальцаАнатоля ЗэкаваМіколы ШабовічаЯўгена ХвалеяАлеся КамароўскагаВасіля ТкачоваСавелія ПаўлаваНадзеі Салодкай, а таксама Аляксандра МартыненкіРэгіны РэўтовічУладзіміра ЦанунінаАндрэя СідарэйкіАляксандра ЖукоўскагаІрыны ФамянковайПятра Радзечкі. Кнігі ілюстраваны работамі вядомага мастака Валянціна Губарава.

Шчадрэц — даўні вечаровы звычай перад старым Новым годам, сам гэты вечар, шчодры, часцей за ўсё, на розныя дзівацтвы і штукарствы. Напрыклад, маладыя дзяўчаты гадалі, хто хутчэй выйдзе замуж, кідаючы аладкі сабаку, вясковыя падшыванцы здымалі, мянялі веснічкі суседзям, бялілі шыбы вокнаў. Пра гэта нагадалі вядучыя імпрэзы пісьменнік Яўген Хвалей і рэдактар выдавецтва «Чатыры чвэрці» Жанна Клімянок. Ну а самі гумарысты чыталі свае творы, ад якіх ва ўсіх прысутных расплываліся на тварах усмешкі. Не ўтрымацца было ад смеху, калі дэкламавалі свае вершы «Лёкса ў люксе» Мікола Чарняўскі, «Бацькава папруга» Казімір Камейша, гумарэску «Галава — не вядро…» Янусь Малец, чыталі гумарэску «Матрошкі з малаткамі» Васіль Найдзін, верш «Новы год» Рэгіна Рэўтовіч, байку «Асліная пенсія» Яўген Хвалей, урывак з аповесці «Смаку не абабрацца…» Алесь Камароўскі, пародыі Генадзь Аўласенка, Анатоль Зэкаў і Мікола Шабовіч.
На вечары прысутнічалі галоўны рэдактар часопіса «Вожык» Юлія Зарэцкая і яе намеснік мастак Аляксандр Каршакевіч, з боку якіх паступіла прапанова сумеснага супрацоўніцтва ў галіне гумару.

«Навагодні шчадрэц» гумарыстаў стаў добрай запеўкай для наступных імпрэз выдавецтва «Чатыры чвэрці». А планаў на выданне кніг у дваццатым годзе ў супрацоўнікаў шмат.

Чатыры квадры месяца…
Чатыры века чвэрці…
«ЧЧ» займае месца
На вільчаку ў кніжным свеце.

Некалі Дастаеўскі напісаў: «Прыгажосць выратуе свет». Перафразіраваўшы, можна сказаць: «Гумар выратуе свет», бо калі кожны з зямлян пачне смяяцца са сваіх недахопаў і недахопаў іншых, зброя стане цацачнай.

Яўген Хвалей

Фота Марыны Варабей

Фотагалерэя на сайце выдавецтва

Крыніца: 4-4.by

 

 

Прочитано 403 раз