Воскресенье, 29 11 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Скарб» Леаніда Дранько-Майсюка

  • Четверг, 19 ноября 2020 14:04

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку новая кніга паэзіі –зборнік вершаў Леаніда Дранько-Майсюка «Скарб».

«Між Украінай і Расіяй,/ А Польшчу маючы наводдаль,/ Шукаў я словы – толькі тыя,/ Што беларускі мелі водар./ Я словы родныя знаходзіў/ У цёмнай бацькавай адрыне,/ У светлым матчыным гародзе, / На Прыпяці і на Гарыні…» Паэт нарадзіўся ў Давыд-Гарадку, на Століншчыне. Нагадаем, што Столінскі раён – радзіма пісьменнікаў Уладзіміра Глушакова, Георгія Марчука, Алеся Наварыча, Анатоля Рэзановіча, Міхася Шэлехава, многіх іншых рупліўцаў на ніве мастацкага слова.

Леанід Дранько-Майсюк – аўтра васямнаццаці кніг паэзіі і прозы. Сярод іх – «… Натуральны, як лінія небасхілу» (аповесць пра Максіма Танка), «… Усе бачылі нястачу» (аповесць пра Адама Станкевіча). Шырокі рэзананс, асабліва ў землякоў – давыд-гарадчукоў, выклікала кніга пра родны горад «Кветкавы край Беларусі», дзе празаічныя, эсэістычныя тэксты Л. Дранько-Майсюка дапоўнілі яскравыя, вобразныя, высокапрафесійныя фотаздымкі Анатоля Клешчука. Тыраж кнігі разыйшоўся літаральна імгненна.

У паэтычным зборніку «Скарб» аматары мастацкай літаратуры, прыхільныя да паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка чытачы знойдуць і новыя, і добра вядомыя творы пісьменніка. Дарэчы, вельмі часта вершы аўтара кнігі «Скарб» становяцца песнямі. Іх выконваюць самыя вядомыя спевакі Беларусі.

Зборнік «Скарб» літаральна праз некалькі дзён можна будзе набыць у «Акадэмкнізе», а таксама ў сетцы кнігарняў ААТ «Белкніга» па ўсёй краіне.

 

Сяргей Шычко

 

Прочитано 207 раз