Среда, 21 04 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Стваральнік «Маладняка»: новы віртуальны раздзел да 115-годдзя Андрэя Александровіча

  • Четверг, 28 января 2021 10:14

У 2021 годзе мы працягваем плённую працу над сумесным праектам «На хвалі часу, у плыні жыцця», які парадуе карыстальнікаў новымі цікавымі матэрыяламі і навінамі. Праект ажыццяўляе Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом «Звязда» (часопіс «Маладосць»).

22 студзеня адзначаецца 115 гадоў з дня нараджэння Андрэя Іванавіча Александровіча (1906–1963) – паэта, публіцыста, дзіцячага пісьменніка, перакладчыка, аднаго з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання «Маладняк». Гэтай асобе Нацыянальная бібліятэка прысвяціла новы віртуальны раздзел праекта.

Карыстальнікі пазнаёмяцца з асаблівасцямі лёсу паэта, яго літаратурнай дзейнасцю. У фондах бібліятэкі захоўваецца ўся прыжыццёвая спадчына А. Александровіча. У праекце размешчаны 25 алічбаваных кніг, сярод якіх зборнікі вершаў: «Па беларускім бруку» (1925), «Прозалаць» (1926), «Угрунь» (1927), «Гудкі» (1930), паэма «Цені на сонцы» (1930), драматычная паэма «Напор» (1933), вершаваны зборнік «Узброеныя песні» (1936), шэраг твораў для дзяцей, а таксама яго проза: раман «Ваўчаняты» (1925), які напісаны ў суаўтарстве з «маладнякоўцамі» А. Вольным і А. Дударом, зборнік апавяданняў «Сутарэнне» (1925) і іншыя творы.

Цікавай будзе інфармацыя пра пастаноўку драматычнай паэмы А. Александровіча «Напор» рэжысёрам М. Міцкевічам і акцёрамі БДТ-2 (Віцебск), а таксама матэрыял па ўшанаванні памяці паэта, рэпрадукцыі партрэтаў А. Александровіча ў творчасці мастакоў.

Alieksandrovich-2.jpg
Радаслаў Андрэевіч Александровіч каля магілы бацькі.
Мінск. Усходнія могілкі. 1969 г. 

У раздзеле сабрана літаратура пра  жыццё і творчасць А. Александровіча. Для даследчыкаў творчасці паэта, а таксама для ўсіх зацікаўленых мы прапануем поўныя тэксты матэрыялаў сучасных аўтараў, якія робяць праект «жывым» і актуальным. Тут вы знойдзеце артыкулы В. Жыбуля і Г. Севярынец, размешчаныя з дазволу аўтараў.

Адзначым, што падраздзел публікацый сучасных даследчыкаў у межах усяго праекта перыядычна папаўняецца новымі матэрыяламі, таму запрашаем да ўдзелу навукоўцаў, даследчыкаў і студэнтаў, якія цікавяцца творчасцю Андрэя Александровіча і іншых «маладнякоўцаў».

Набліжае асобу паэта да нас «Фотагалерэя» з фотаздымкамі, выявамі дакументаў, рукапісаў, віншавальных паштовак, асабістых рэчаў А. Александровіча, што захоўваюцца ў фондах партнёраў праекта. Прадстаўлены фота Андрэя Іванавіча розных перыядаў жыцця і яго родных: сястры Алесі, літаратуразнаўцы і педагога, а таксама жонкі паэта, яго дзяцей і ўнукаў, сяброў і паплечнікаў.

Alieksandrovich-3.jpg
А. Александровіч з жонкай і дзецьмі. З фондаў БДАМЛМ 

У праекце размешчаны старонкі з дзённіка Андрэя Александровіча і яго ліставанне з празаікам і перакладчыкам І. Барашкай, артысткай П. Мядзёлкай, пісьменніцай А. Васілевіч (арыгіналы захоўваюцца ў фондзе Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва). Даследчыкам даецца магчымасць спампоўваць дакументы з мэтай іх далейшага выкарыстання са спасылкай на захавальнікаў дакументаў.

Alieksandrovich-4.jpg

Дзённік А. Александровіча. 25.11.1955
З фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва

Alieksandrovich-5.jpg

Ліст А. Васілевіч да А. Александровіча. 01.12.1960
З фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва

Учора ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося мерапрыемства «Віртуальная прэзентацыя літаратурнай спадчыны Андрэя Александровіча». Пра адкрыццё новага раздзела, які прысвечаны 115-годдзю паэта, распавяла галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела Юлія Амосава. Прагучала паведамленне загадчыцы інфармацыйна-аналітычнага аддзела Таццяны Лаўрык пра сумесны праект «На хвалі часу, у плыні жыцця» і празаічныя творы пісьменніка. Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша расказаў пра кніжны фонд А. Александровіча, які захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, і дакументы пісьменніка ў архівах краіны. Мерапрыемства завяршылася выступленнем вядучага навуковага супрацоўніка Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Віктара Жыбуля, які даследуе паэтычную спадчыну Андрэя Александровіча.

Запрашаем прагледзець запіс мерапрыемства і даведацца больш пра героя новага віртуальнага раздзела!

Сачыце за навінамі, бо ў нас наперадзе цэлая скарбонка цікавай інфармацыі для вас! 

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. 

Крыніца: НББ

Прочитано 821 раз