Пятница, 23 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і газеты «Звязда»

  • Среда, 14 октября 2020 13:57

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў круглы стол «“Таямніцы канцылярыі”: Прылады пісьма – мост паміж мінулым і будучыняй», прысвечаны тэме дзяржаўна-прыватнага партнёрства (на прыкладзе выстаўкі «Таямніцы канцылярыі», якая праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі).

Удзел у круглым стале прынялі калекцыянер, лаўрэат Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзімір ЛІХАДЗЕДАЎ, намеснік генеральнага дырэктара НББ кандыдат культуралогіі Аляксандр СУША, дырэктар Літаратурнага мемарыяльнага музея Якуба Коласа Аляксандр ХРАМЫ,   музеязнаўца доктар гістарычных навук Аляксандр ГУЖАЛОЎСКІ, дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ.

Падчас размовы былі абмеркаваны наступныя пытанні: пісьмовыя прылады ранейшых стагоддзяў – крыніца для вывучэння гісторыі культуры і асветніцтва; калекцыя лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава;  біяграфія знакавых персанажаў навукі, ваеннай справы, літаратуры, мастацтва – праз прылады пісьма і культура пісьма ў гістарычным кантэксце; эканамічныя, сацыяльныя ўплывы на развіццё прылад пісьма, іх месца ў сучасным жыцці і судакрананне тэхналогій мінулага і сучаснасці, роля навацый у вырабе прылад пісьма і пытанні агульнай культуры пісьма ў залежнасці ад вытворчых характарыстык прылад пісьма; міжнародны характар выстаўкі «Таямніцы канцылярыі», выкарыстанне яе ў пашырэнні аўтарытэта беларускага пісьменства; прыватныя калекцыі і прыватна-дзяржаўнае партнёрства ў развіцці асветніцкай калекцыйнай справы, беларускага грамадскага руху калекцыянераў.

Запіс круглага стала будзе надрукаваны ў адным з бліжэйшых нумароў газеты «Звязда» і на сайце zviazda.by.

 

Максім Веяніс

Прочитано 281 раз