Пятница, 03 04 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сябры-аўтары працягваюць распавядаць пра сваё знаёмства з «М»: 100slow. Наталля Бахановіч

  • Четверг, 19 марта 2020 13:06

Я прыйшла ў «Маладосць» не зусім маладою. За плячыма быў літаратуразнаўчы досвед. Прыйшла з тэкстам, які некалькі гадоў адлежваўся, чакаў свайго часу, — пра сябе, убачаную праз прызму радаводу. Адбылася радыкальная змена аб’ектыва: раней ён быў скіраваны на літаратурныя творы, цяпер — на мяне. Гэта вымагала смеласці, таму што азначала «распрануцца» — быць шчырай, адкрытай. І я рызыкнула.

Наступным крокам да «Маладосці» стаў удзел у конкурсе — «РэANIMAцыі». Працаваць у мастацкім жанры найперш азначае пісаць пра сябе. Расхінуцца перад светам боязна: уразлівасць так спакушае і правакуе іншага. Але, калі абодвум удасца вытрымаць яе, можа нарадзіцца нешта сапраўды каштоўнае.

Што з усяго гэтага выйдзе?

Паглядзім.

Наталля Бахановіч

«Маладосць»

Прочитано 187 раз