Суббота, 08 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сярод намінантаў Прэміі імя Цёткі – выданні «Мастацкай літаратуры»            

Сваю аўтарытэтную вагу ў беларускай кніжнай справе мае Прэмія імя Цёткі. Сярод сёлетніх лідараў мастацкай намінацыі аўтарытэтнай узнагароды, якая ўручаецца пры падтрымцы фонда «Вяртанне», – кнігі «Яна была» выдавецтва «Галіяфы», «З рога ўсяго многа» выдавецтва «Мастацкая літаратура», «Вясёлка над лесам» Выдавецкага дома «Звязда», «Павучок Славік» «Мастацкай літаратуры», «Варыла вячэру варона» і «Як зубраня «Зубронак» наведала» (абедзве – таксама «Мастацкая літаратура»). Атрымліваецца, што з шасці намінантаў чатыры – ад выдавецтва «Мастацкая літаратура».  

Назавём імёны мастакоў кнігі, якія вывелі дзяржаўнае выдавецтва «Мастацкая літаратура» ў лік лідараў спаборніцтва кніжных графікаў дзіцячай літаратуры, – Дар’я Ганчарык-Чарняўская, Алена Карабань, Кацярына Першына, Марыя Станкевіч, Вераніка Шпак.

У склад мастацкага журы сёлета ўваходзяць Кацярына Дубовік, Васіліса Паляніна і Валерый Славук. Журы звяртае ўвагу на кнігу як цэльны твор, у якім ілюстрацыі, вокладка, макет, выбар шрыфту і паперу і іншыя складнікі, якія разам працуюць на агульную ідэю.

 

Аляксандра Цітавец

Прочитано 301 раз