Пятница, 23 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Цялец» Уладзіміра Ліпскага: Новая кніга Выдавецкага дома «Звязда»

  • Суббота, 17 октября 2020 15:01

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір ЛІПСКІ завершыў працу над новым мастацкім творам. Урывак з яго з’явіўся ў літаратурна-мастацкім часопісе «Полымя». Мяркуецца, што раман асобным выданнем выйдзе ў Выдавецкім доме «Звязда». 

У рамане «Цялец», дзе галоўным героем з’яўляецца журналіст Юрась Майскі, – размова пра час і розныя яго судакрананні з грамадствам. Тут і Вялікая Айчынная вайна, напрыканцы якой фашысты спалілі роднае паселішча Юрася – вёску Заброддзе. І – няпросты перыяд узнаўлення народнай гаспадаркі ў пасляваенны перыяд. А самае галоўнае ў рамане «Цялец» – агледзіны жыцця вачыма Юрася Майскага, які пачынае жыццё, набывае прафесію, заводзіць сваю сям’ю… 

Варта заўважыць, што галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка» У. С. Ліпскі ў апошнія дзесяцігоддзі з’яўляецца адным з найболей актыўных беларускіх літаратараў. Адна за другой выходзяць яго новыя кнігі. Перавыдаюцца ранейшыя творы, якія знаходзяць чытацкі попыт. Найперш Уладзімір Сцяпанавіч, які за сваю творчую працу адзначаны медалём Францыска Скарыны, а таксама ордэнам Францыска Скарыны, пісьменніку прысвоена званне Заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, працуе з разлікам на юнага чытача. 

Максім Веяніс

Прочитано 327 раз