Воскресенье, 05 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У межах праекта «Больш чым часопіс»: «МаладосTEAM» у ГрДУ!

  • Понедельник, 23 марта 2020 12:08

16 сакавіка ў Навуковай бібліятэцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшлі лекцыі часопіса “Маладосць”, прысвечаныя літаратурна-мастацкай перыёдыцы, яе гісторыі і сучаснасці, а таксама рэдакцыйнай рабоце. 

 

 

 

Будучым журналістам — адно, будучым філолагам — другое: кожная спецыяльнасць арыентавана на сваё, таму са студэнтамі кожнай спецыяльнасці быў праведзены асобны практыкаарыентаваны занятак, элементамі якога былі і вандроўкі ў мінулае выдання, і расповед пра акалічнасці супрацоўніцтва з літаратурнымі легендамі — Быкавым і Караткевічам, і удзел у сённяшнім жыцці выдання маладых паспяховых аўтараў. Дадайце сюды гульню ў рэдактараў з выпраўленнем рэальных стылістычных памылак і розыгрыш прызоў — і атрымаеце ўяўленне пра даволі нясумна праведзеныя вучэбныя гадзіны. Нясумна, але з відавочнай карысцю. Прынамсі, так падаецца. 

 

 

Заняткі са студэнтамі 1 і 3 курсаў правяла галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава па запрашэнні дырэктара Навуковай бібліятэкі ГрДУ Мікалая Грынько.

 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах часопіса «Маладосць».

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Прочитано 710 раз