Понедельник, 01 06 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Успамінае Вячаслаў Рагойша…

Год Уладзіміра Караткевіча.

Сярод навінак, якія рыхтуюцца да выдання ў айчынных выдавецтвах і звязаны з 90-годдзем з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча – кнігі і «Мастацкай літаратуры», і «Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі», і іншых выдавецтваў краіны.

У энцыклапедычным выдавецтве праз некаторы час пабачыць свет аднатомная персанальная энцыклапедыя «Уладзімір Караткевіч», якая пад адной вокладкай прадставіць чытачу болей 1000 артыкулаў пра розныя творы пісьменніка, адрасы, дзе ён жыў і працаваў, пра сяброў Уладзіміра Караткевіча, яго крытыкаў, пра перакладчыкаў паэзіі і прозы У. Караткевіча на розныя мовы народаў свету.

«Мастацкая літаратура» працуе над падрыхтоўкай да выдання публіцыстычнай, гісторыка-літаратурнай кнігі эсэ доктара філалагічных навук, прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вячаслава Пятровіча Рагойшы «Дзесяць сагаў». Рэльефным героем кожнага эсэ паўстае класік беларускай літаратуры, аўтар легендарнага рамана «Каласы пад сярпом тваім». Вячаслаў Рагойша быў блізка знаёмы з Караткевічам, яго асяроддзем, таму і ўспаміны падаюцца жывымі, пераканаўча праўдзівымі, напоўненымі святлом, дабрынёй, піетэтам ў адносінах да Уладзіміра Сямёнавіча. «Дзесяць сагаў» – яшчэ адна цаглінка ў трывалы падмурак дома памяці «Уладзімір Караткевіч».

Сяргей Шычко

Ілюстрацыя: фота В. Рагойшы – «Сугучча», фота У. Караткевіча – аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі (паводле матэрыяла tut.by).

 

Прочитано 304 раз