Вторник, 19 01 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Увага! Семінар «Шляхамі маладнякоўцаў» адбудзецца 27 студзеня

27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца навукова-практычны семінар «Шляхамі маладнякоўцаў», прысвечаны юбілеям пісьменнікаў-маладнякоўцаў: 135-годдзю Змітрака Бядулі (1886–1941) і 120-годдзю Міхася Зарэцкага (1901–1937).

Мерапрыемства пройдзе ў рамках рэспубліканскага праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця» (2019–2023), які прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк». Ініцыятарамі стварэння праекта сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом «Звязда» (часопіс «Маладосць»).

Падчас навукова-практычнага семінара плануецца абмеркаванне наступных пытанняў:

  • Жыццё і творчая спадчына Змітрака Бядулі і Міхася Зарэцкага
  • Роля і значэнне творчасці пісьменнікаў у станаўленні беларускай літаратуры 1920–1930-х гг.
  • Літаратурнае аб’яднанне «Маладняк»
  • Вынікі дзейнасці двух гадоў працы сумеснага праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця» (2019–2023)

Да ўдзелу запрашаюцца літаратуразнаўцы, спецыялісты музейнай і бібліятэчнай справы, архівісты, гісторыкі, краязнаўцы, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, аспіранты, магістранты, студэнты.

Пасля правядзення семінара лепшыя тэксты будуць надрукаваны ў часопісе «Маладосць», а таксама выкарыстаны для падрыхтоўкі віртуальных раздзелаў да юбілеяў Змітрака Бядулі і Міхася Зарэцкага ў межах праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця». Асобныя артыкулы будуць размешчаны ў электронным выглядзе на старонцы семінара на партале НББ.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі. Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць на электронную пошту Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. да 31 студзеня.

Азнаёміцца з інфармацыйным лістом семінара і зарэгістравацца ў якасці дакладчыка ці госця да 22 студзеня можна тут.

Мерапрыемства адбудзецца 27 студзеня з 11.00 да 14.00 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

! У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй удзел у семінары магчымы ў вочным і завочным фармаце.

На працягу двух гадоў Нацыянальная бібліятэка Беларусі разам з партнёрамі: Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Выдавецкім домам «Звязда» (часопісам «Маладосць») – працуе над маштабным рэспубліканскім праектам «На хвалі часу, у плыні жыцця», які прымеркаваны да 100-годдзя Усебеларускага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк».

За гэты час было створана 6 віртуальных раздзелаў да юбілеяў «маладнякоўцаў»: Валерыя МараковаАдама БабарэкіУладзіміра ХадыкіУладзіміра ДубоўкіКузьмы ЧорнагаЯна Скрыгана. Для папулярызацыі дзейнасці пісьменнікаў, прэзентацыі раздзелаў ладзіліся імпрэзы, лекцыі, круглыя сталы. Апошняй ініцыятывай, што атрымала шырокі рэзананс, стала правядзенне анлайн-конкурсу чытальнікаў «О, Беларусь, мая шыпшына», да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі, у якім прынялі ўдзел каля 880 чалавек з усёй Беларусі, а таксама з-за мяжы. Азнаёміцца з конкурснымі працамі можна ў суполцы на фэйсбуку «О, Беларусь, мая шыпшына!» і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube.

Праца бібліятэкі над праектам «На хвалі часу, у плыні жыцця» працягваецца, рыхтуюцца новыя раздзелы, прысвечаныя юбілярам 2021 года: Андрэю Александровічу (1906–1963), Змітраку Бядулю (1886–1941), Міхасю Зарэцкаму (1901–1937).

Крыніца: НББ 

Прочитано 123 раз