Понедельник, 13 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Выдавецкі дом «Звязда» – на Магілёўшчыне

Выдавецкі дом «Звязда» – на Магілёўшчыне

І ва ўмовах пандэміі айчынныя кнігавыдаўцы імкнуцца распавесці пра свае навінкі шырокаму колу чытачоў. І не толькі – у віртуальным фармаце.

Расказвае намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» Юлія Дашкевіч:

‒ Мы актыўна супрацоўнічаем з рознымі рэгіёнамі краіны, прапагандуючы кніжныя навінкі. Вось і 28 чэрвеня выпраўляемся ў сапраўднае турнэ з нагоды Дня горада ў Магілёве. Правядзём прэзентацыю цэлага шэрагу кніжных наівнак ад «Звязды». Арганізуем таксама гандаль для жыхароў горада. У параўнанні з Мінскам у Магілёве зусім не такая шчыльная насычанасць кнігарнямі. Таму і гэты клопат вельмі важны – каб кніга дайшла да пакупніка. А на зваротнай дарозе заедзем у Бялынічы, дзе сёлета будзе праводзіцца Дзень беларускага пісьменства. З дапамогай мясцовых бібліятэкараў правядзём прэзентацыю кніг Паўла Гушчынца, які вядомы як празаік, публіцыст, выступае ў сваіх кнігах сапраўдным педагогам, абаронцам сямейных каштоўнасцяў, уважлівым да выхавання дзяцей літаратарам. Дарэчы, у інфармаванні чытача, пакупніка нам асабіста добра дапамагаюць мясцовыя медыя-рэсурсы. У прыватнасці, хацелася б падзякаваць калектыў бялыніцкай раённай газеты «Зара над Друццю», які ўважлівы да прапаганды кнігі.

Яшчэ ў бліжэйшыя дні ў Выдавецкага дома «Звязда» на чарзе – і іншыя прэзентацыі. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 30 чэрвеня адбудзецца знаёмства чытачоў адразу з дзвюма кнігамі лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава з серыі «У пошуках страчанага». Абода выданні рэпрадукцый старых паштовак прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны.

А на завяршэнне чэрвеня і пачатак ліпеня запланаваны і «Кніжныя сустрэчы “Звязды”» ў дзіцячых аздараўленчых лагерах «Зубронак», «Лідар», ды і  ў іншых мясцінах.

Мікола Берлеж

 

Прочитано 259 раз