Суббота, 08 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Выстава «"Слова аб палку Ігаравым" у творчасці Леаніда Феадора» працуе ў музеі гісторыі беларускай літаратуры

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачала працу новая часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя «”Слова аб палку Ігаравым” у творчасці Леаніда Феадора» 

Экспазіцыя знаёміць з геніальным помнікам славянскай паэзіі ХІІ ст. «Слова аб палку Ігаравым». На ёй прадстаўлены ілюстрацыі заслужанага мастака Расіі Леаніда Феадора.  

Леанід Феадор – Член Акадэміі Расійскай славеснасці, дырэктар Музея Рускай Культуры, які больш 40 гадоў вывучае і вобразна адлюстроўвае «Слова аб палку Ігаравым».  

У «Слове» апісаны падзеі з гісторыі Полацкай зямлі і значнае месца адведзена полацкаму князю Усяславу Чарадзею. На экспазіцыі прадстаўлены даследчыя працы Дзмітрыя Ліхачова, Вячаслава Чамярыцкага і Міхаіла Булахава. Наведвальнікі музея пазнаёмяцца з выданнем М.Г.Булахава «”Слово о полку Игореве” в переводах на славянские языки ХІХ –ХХ вв.». 

«Слова аб палку Ігаравым» пераклалі выдатныя беларускія пісьменнікі: Максім Багдановіч, Янка Купала, Іван Чыгрынаў, Рыгор Барадулін і інш. Першы поўны празаічны пераклад «Слова» зрабіў Янка Купала ў 1919 годзе. Яму належыць і адзін з найлепшых у славянскім свеце вершаваных перакладаў гэтай паэмы (1921).  

На экспазіцыі наведвальнікі могуць пазнаёміцца з прыжыццёвым выданнем перакладу Янкі Купалы на беларускую мову «Слова аб палку Ігаравым» 1938 года з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. А таксама з рукапісам перакладу Івана Чыгрынава «Слова пра паход Ігараў» (ад 20.10.1991), выданнямі з перакладамі Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага, Рыгора Барадуліна і інш. (з фондаў ДМГБЛ). Пераклад Р. Барадуліна, выдадзены ў 1986 г., даследчыкі называюць лепшым з тых, што былі зроблены ў другой палове ХХ ст.

 

Падрабязнсці на старонцы музея ў Facebook

 

Крыніца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Прочитано 184 раз