Пятница, 10 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

XXVII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш: Колькасць наведвальнікаў за першыя тры дні працы

  • Суббота, 08 февраля 2020 00:10

Сёлета традыцыйная кніжная выстаўка-кірмаш праходзіць, як і заўсёды, ў першую дэкаду другога месяца зімы – з 5 па 9 лютага. Удзел у прэстыжным на тэрыторыі Еўропы кніжным форуме прымаюць некалькі соцень выдавецтваў з розных краін свету: Расія, ЗША, Германія, Румынія, Кітай, Казахстан, Азербайджан… Тысячы назваў кніг на розных мовах прадстаўлены на стэндах, гандлёвых паліцах.

А за тры дні XXVII Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш наведалі амаль 40 тысяч чалавек. У першы дзень – у сераду, 5 лютага, – 11 600 наведвальнікаў. У чацвер, 6 лютага, – 12 100 чалавек. А 7 лютага, у пятніцу, – 13 900 чытачоў. Наперадзе – яшчэ два дні працы кніжнага форума. Будзем спадзявацца, што ў гэтыя (дарэчы, выходныя дні) яшчэ наведае шмат цікаўных да кнігі, чытання мінчан і гасцей сталіцы. Сапраўды, на выстаўцы ёсць што паглядзець і набыць. Кнігі на стэндах – на самыя розныя густы і самыя высокія запатрабаванні.

Сяргей Шычко

Прочитано 624 раз