21 лютага адзначаем Міжнародны дзень роднай мовы.
Абвешчаная UNESCO дата звязана з падзеямі ў горадзе Дака (Бангладэш) 21 лютага 1952 года. Тады мясцовыя студэнты выйшлі на дэманстрацыю ў абарону права навучання на роднай (бенгальскай) мове. У той трагічны дзень у сутычцы з муніцыпальнымі ўладамі былі расстраляны 5 чалавек.
У свеце Дзень роднай мовы святкуетцца, пачынаючы з 2000 года.
Мэта Міжнароднага дня роднай мовы ад заснавання – захаванне моўнай разнастайнасці ў свеце, унікальнасці, самастойнасці, самабытнасці асобных моў, падтрымка навучання на родных мовах, і, адначасова, заклік вывучаць замежныя мовы.
Партал «Сугучча» віншуе ўсіх з Міжнародным днём роднай мовы! Мы заклікаем любіць сваю родную мову і шанаваць яе найлепшыя здабыткі!
Сёння ўвазе чытачоў некалькі дакументаў з асабістага архіва Сяргея Панізьніка, і, вядома ж, некалькі вершаў.
«Сугучча»
Экслібрыс бібліятэкі Радзівілаў у Нясвіжы. З архіва Баляслава Брэжгі. Рыга
Экскурс экслібрыса
Гісторык Баляслаў Брэжга ў 1925 г. вывез
з Віцебска ў Латвію – і тым самым захаваў –
многія пазнакі беларускай старасветчыны
Дзе сімвалы душэўнай сілы?
Пайшлі на выпас...
...Калісьці ў Рызе папрасілі
пазнаць экслібрыс.
Мне ён як вежа над Парыжам,
ці крыж на ўзвіжжа...
«Са мною, – шэпча, – не згарыш ты
ў сяйве Нясвіжа!»
Разгорнутыя ў звера-птаха
падкрылкі, грыва...
...Экслібрыс з векавым размахам
і мне спажыва:
з яго я сонца маладое
здабыў акрузе, –
праводжу экскурс у былое
экс-Беларусі,
калі выводзіла кадзіла
душу за межы...
Нясвіж не толькі Радзівілам, –
і мне належыць:
ён з песняй, што нясу ад мамы
дарогай лёзнай...
Ініцыялы вечнай брамы
чытае лёс мой.
«Алаіза Пашкевіч» — праца Алесі Ісы
Сяброўскі шарж У. Караткевіча. Юрмала, 7.ХІІ.1976 г.
Чароўная кветка Купалля ад унучкі Меланні
Падарунак унучкі Яны..
***
Над Беларуссю — срэбраны ветах,
і Беларусь мая — папараць кветка.
Гэта сыны ёй наканавалі,
тыя, што маці сваю шанавалі.
Каб не згасала імя дарагое,
азёрнае, баравое,
каб з нашых песень шэрыя гусі
неслі ў выраі грай Беларусі.
«Кастры Купалля», 1967 г.
Дарчы надпіс Рыгора Барадуліна. 13.ХІ.1966 г.
***
На ўсю краіну, вечную зямлю —
мае надзеі, клопаты, турботы…
Са мною разам нават салаўю
хай прыбаўляецца вясной работы!
І можа, ля прыдзвінскіх курганоў
ачнецца неде рэха баравое...
Адчую, што з-пад полацкіх званоў
цячэ жыццё маё недармавое.
«Чало і век», 1979
Аўтограф Сяргея Іванавіча Новіка-Пеюна.10.05.1984 г.
Аўтографы літаратараў ў дзень развітанне з Анатолем Сысам 9.05.2005 г.
Дарчы надпіс Рамана Лубкіўскага на яго кнізе пра Максіма Багдановіча. 26.02.2003, Львоў--Мінск
Аўтограф Леаніда Дайнекі. 19.07.2004 г.
Рыгор Барадулін на адкрыцці гарэльефа ў гонар Уладзіміра Караткевіча ў Оршы
Партрэт Яўгена Іванавіча Скурко — Максіма Танка з акадэмічнай бібліятэкі ў Львове
Сяргей Панізьнік