Вторник, 19 01 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Забытае імя: Алена Курыла – украінская мовазнаўца са Слоніма  

  • Воскресенье, 10 января 2021 13:58

Летась, у 2020 годзе (6 кастрычніка), у Беларусі прапусцілі адну юбілейную дату – 130-годзе з дня нараджэння ўкраінскай і рускай мовазнаўцы Алены Курыла, якая нарадзілася ў Слоніме, на Гродзеншчыне. А між тым яе імя варта таго, каб гэтая асоба згадвалася на літаратурнай карце Слонімшчыны поруч з імёнамі іншых пісьменнікаў, літаратаразнаўцаў, мовазнаўцаў… Слонімскі край – радзіма Алега Лойкі, Анатоля Іверса, Міколы Арочкі, Васіля Супруна, Сяргея Чыгрына…  

Згадаем хаця б штрыхамі біяграфію слыннай зямлячкі. Курыла (Курылава) Алена Барысаўна нарадзілася ў Слоніме Гродзенскай губерні (зараз Гродзенская вобласць) 6 кастрычніка 1890 года.  Украінскі мовазнаўца. Нарадзілася ў яўрэйскай сям’і. Вучылася ў Львоўскім універсітэце. Закончыла жаночыя курсы Варшаўскага ўніверсітэта (1913). Вучаніца вядомага ўкраінскага мовазнаўца Я.К. Цішчанкі.

Не выключана, што ў Варшаве слухала лекцыі Яўхіма Карскага. Была старшым навуковым супрацоўнікам Першага аддзела Усеўкраінскай Акадэміі навук, членам Прэзідыума Інстытута ўкраінскай навуковай мовы УАН. З’яўлялася наша зямлячка сапраўдным членам Дыялекталагічнай камісіі ўкраінскай мовы,  складальнікам і рэдактарам украінскіх тэрміналагічных слоўнікаў.

З 1930 года Алена Курыла працавала  ў Інстытуце мовазнаўства УАН: намеснік дырэктара, старшыня аддзела сучаснай (жывой) украінскай мовы. Распрацоўвала даследчыца наступныя тэмы: «З метадалогіі лінгвістычных даследаванняў», «Адзнака пашырэння літаратуры з граматыкай у святле дасягненняў матэрыялістычнай лінгвістыкі», «Украінская літаратурная мова паслякастрычніцкага часу» і інш. У 1933 годзе Алену Барысаўну арыштавалі. Праз паўтары месяцы вызвалілі. Выехала ў Расію. З 1933 года працавала выкладчыкам Маскоўскага абласнога педагагічнага інстытута. У 1938 годзе арыштавана другі раз, асуджана да 8 гадоў зняволення ў лагеры. Пакаранне адбывала ў Карагандзінгскім лагеры (Казахстан). Вызвалена Алена Курыла ў 1946 годзе. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана толькі ў 1989 годзе.

Алена Курыла – аўтар «Руска-ўкраінскага слоўніка медыцынскай тэрміналогіі» (Кіеў, 1918), «Слоўніка ўкраінскай фізічнай тэрміналогіі (праект). Том 1. Выпуск 1» (Кіеў, 1918, не надрукаваны масавым тыражом), «Паралельныя формы ва ўкраінскай мове, іх значэнне для стыля» (Кіеў, 1923), «Фанетычныя і марфалагічныя асаблівасці гаворкі сяла Харобрычаў даўнейшага Гараднянскага павету, цяпер Сноўскай акругі на Чарнігаўшчыне» (Кіеў, 1924), «Увагі да сучаснай украінскай літаратурнай мовы» (Кіеў, 1923, 5-е выд. Канада, 1960, 6-е выд. – Кіеў, 2004), падручніка для дзяцей «Пачатковая граматыка ўкраінскай мовы» (Кіеў, 1918, падручнік вытрымаў 10 выданняў), «Матэрыялаў да ўкраінскай дыялекталогіі і фалькларыстыкі» (Кіеў, 1928) і інш. Алена Курыла выступала з артыкуламі ў «Запісках Гісторыка-філалагічнага аддзялення Усеўкраінскай Акадэміі навук», «Украінскім дыялекталагічным зборніку» і іншых навуковых перыядычных  выданняў. Навуковай біяграфіі Алены Курылы прысвечана манаграфія Ю. Шэраха «Усевалад Ганцаў. Алена Курыла» (Вініппег, 1954). Пра Алену Курыла пісаў і беларускі мовазнаўца М. Г. Булахаў.

Мо з часам імя нашай зямлячкі паўнавартасна будзе ўпісана і ў гісторыю Гродзеншчыны, Беларусі?!.

 

Алесь Карлюкевіч

 

Прочитано 297 раз