Вторник, 19 01 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Загавару я музыкай»: Туркменскі часопіс – пра ўраджэнца Беларусі  

  • Суббота, 09 января 2021 22:06

У дванаццатым, снежаньскім, нумары літаратурна-мастацкага часопіса «Дунья эдэбіяты» («Сусветная літаратура») надрукаваны артыкул «Загавару я музыкай…», прысвечаны памяці паэта Міхася Карпенкі, які нарадзіўся ў Хоцімскім раёне, на Магілёўшчыне. А амаль усё сваё жыццё сціплы працаўнік літаратурнай нівы адпрацаваў у Туркменістане. Два дзесяцігоддзі (1971 – 1991) быў галоўным рэдактарам абласной газеты «Ташаузская правда», якую і заснаваў у свой час. А раней узначальваў калектыў рэдакцыі газеты ў Краснаводску (таксама – у Туркменістане). 

Пра Міхася Карпенку і расказвае туркменскі пісьменнік і публіцыст Гурбаназар Аразгулыеў на старонках часопіса «Дунья эдэбіяты». Некаторы час (у 1981 – 1986 гг.) аўтар працаваў побач з Міхасём Фядотавічам, у Ташаўзе (зараз горад называецца Дашагуз). Міхась Карпенка – член Саюза пісьменнікаў СССР, заслужаны работнік культуры Туркменістана. З 1990 года жыў у Беларусі, на роднай Хоцімшчыне. Аўтар 12 паэтычных зборнікаў. Адзін з іх – апошні – пабачыў свет у Мінску. Пісаў паэт на рускай мове. Хаця ў свой час пачынаў з вершаў на беларускай мове. Першая публікацыя з благаслаўлення славутага заходнебеларускага паэта Міхася Васілька – у «Гродзенскай праўдзе». Тады наш зямляк вучыўся ў Гродзенскім культурна-асветніцкім вучылішчы.

У публікацыі Гурбаназара Аразгулыева згадваюцца і іншыя беларускія пісьменнікі і журналісты, якія жылі і працавалі ў 1960-1980-я гады ў Туркменістане, – Мікола Калінковіч, Васіль Ткачоў, Васіль Слушнік, Уладзімір Грачоў… Колькі слоў пра Г. Аразгулыева. Туркменскі пісьменнік закончыў факультэт журналістыкі Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у дашагузскай абласной газеце «Камунізм ёлы». Быў галоўным рэдактарам часопіса «Дзіяр», працаваў на тэлебачанні. Аўтар некалькіх кніг прозы.

Шкада, што на Беларусі, дзе пражыў апошнія гады свайго жыцця Міхась Карпенка, імя паэта  амаль не згадваецца. Зрэдчас толькі які радок пра яго прагучыць у звязку з размовай пра беларуска-туркменскія літаратурныя сувязі…

 

Сяргей Шычко

 

Прочитано 213 раз