Понедельник, 30 03 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Жырандоля» – 2019: галасы свету

  • Воскресенье, 22 декабря 2019 22:31
  • Автор 

Заснаваны ў 2008 годзе літаратурны альманах «Жырандоля» і сёлета ў чарговым сваім выпуску прадставіў творчыя здабыткі сяброў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Па традыцыі знайшлося месца і мастацкаму перакладу.

У раздзеле «Пад небам адзіным» прадстаўлены вершы класіка польскай і беларускай паэзіі Адама Міцкевіча і ладная падборка паэтычных твораў Веслава Казанецкага (дванаццаць вершаў!), а таксама верш нямецкага паэта Андра Шварца. Творы А. Міцкевіча «У альбом Караліне Паўлавай (Яніш)» і «Нёману» пераўвасобіў на беларускую мову Мікола Папека. «Нёман мой! Рэчка любая! Дзе ж тыя хвалі,/ Што ў маленстве кранаў я сваёю рукою,/ Дзе пазней у затоках шукаў я спакою/ Неспакойнаму сэрцу – яго хвалявалі», – паўтарае следам за класікам перакладчык. Крышачку прадставім Міколу Папеку. Нарадзіўся паэт, перакладчык, краязнавец у вёсцы Турная Івацэвіцкага раёна 28 снежня 1961 года. Зараз жыве ў вёсцы Лінава на Пружаншчыне. Заснавальнік «Мядовай прэміі», якая ў 2014 годзе выйшла за межы Беларусі. Друкаваўся ў рэспубліканскай і рэгіянальнай перыёдыцы. Выдаў кнігу паэзіі «Чарнавікі». Да 200-гадовага юбілею Ю.І. Крашэўскага пераклаў яго паэму «Вёска». Лаўрэат прэміі «Гліняны Вялес».

З падборкі В. Казанецкага, якую пераклаў Мікола Аляхновіч, вылучаецца верш «На суд праўды».

Памяць – гэта мучыцель,

трымае старонкі былых газет,

і словы з прамоваў жывуць,

пярэчаць сабе наўзаем,

і стосы кніг спапялёных

знаходзяць у ёй паратунак.

Памяць маёй эпохі – палітычны злачынца.

Трымае дзяржаўцаў на слове,

не дазваляе аддаць кесарава кесару.

Слова «не» – патыхае здрадай,

у слове «так» – схаваная згода на ўсё.

Перакладчык А. Шварца – Яўген Бяласін (нарадзіўся ў 1954 годзе), вольны германіст, журналіст і літаратар. Дарэчы, у аўтарытэтнай серыі «Паэты планеты» Выдаўца Змітра Коласа выйшаў перакладзены ім зборнік Фрыдрыха Шылера.

Раздзел «Пад небам адзіным» з берасцейскай «Жырандолі» нагадаў, што і ў беларускай правінцыі жыве і працуе шмат цікаўных да перакладчыцкай справы таленавітых майстроў слова. У Віцебску, на Віцебшчыне – Уладзімір Папковіч, Арцём Арашонак, Міхась Мірановіч. У Слоніме – Сяргей Чыгрын. І, несумненна, дзяржаўным выдавецтвам не варта абмінаць іх памкненні да творчага прачытання мастацкіх здабыткаў аўтараў з іншых нацыянальных літаратур.

Кастусь Лешніца

Прочитано 286 раз