Вторник, 26 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Блог Юліі Алейчанка. Жыццё па-за смерцю

У мінскіх кінатэатрах – чарговы пракат фільма Максіма Шведа «Чыстае мастацтва», уганараванага дыпломам Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў на «Лістападзе» і прызам за лепшую рэжысуру кінафестывалю Artdocfest (2019). Балюча актуальнага тым, што галоўнага героя фільма ўжо няма з намі. Мастак Захар Кудзін, які граў самога сябе, скончыў жыццё самагубствам за пару дзён да новага, 2020-га года…

І вось у чым феномен прагляду карціны зараз: з’яўляючыся ў чымсьці злавесным прароцтвам (бо непрыняцце вольнага мастацтва грамадствам – адзін з ключавых момантаў фільму, ды і думка пра самагубства нібы выпадкова прамоўлена другараднай гераіняй), ён не пакідае змрочнага асадку ў душы. Ружовыя, жоўтыя, салатавыя колеры абстрактных карцін мастака ўдала падсвечваюць важнасць дэталяў ў будзённасці, выгодна канкуруюць з шэрымі сценамі і дораць надзею на збавенне і паспяховыя пошукі гармоніі. Мінакі, выпадковыя суразмоўцы Захара – у асноўным пазітыўна настроеныя людзі, якія ўспрымаюць яго творчасць у меру здольнасцяў, а часцяком і прагна цягнуцца да прыгожага. Што казаць і пра фінал – супрацоўніца ЖЭСу, якая зафарбоўвала малюнкі і надпісы на сценах дамоў, сама бярэ балончык у рукі, каб адчуць свабоду, натхненне, жыццё. Жыццё па-за смерцю, жыццё ў мастацтве.

 

Юлія Алейчанка

Прочитано 422 раз