Суббота, 26 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

На грузінскай мове

У Тбілісі пабачыла свет грунтоўная анталогія перакладаў паэзіі жанчын з розных нацыянальных літаратур свету. Сярод іншых прадстаўлены і беларускія аўтары.

Памер выдання – 350 старонак. Беларусь, беларускую паэзію прадстаўляюць Яўгенія Янішчыц, Юлія Алейчанка, Марыя Кобец, Наста Манцэвіч. І хаця такі склад нешматлікі, усё ж у грузінскага чытача складзецца пэўнае ўражанне пра шляхі развіцця жаночай паэзіі ў Беларусі.

Перакладчыкам вершаў Я. Янішчыц, Ю. Алейчанкі, М. Кобец выступіла вядомая грузінская паэтэса Маквала Ганашвілі, Насты Манцэвіч – Аміран Свіманішвілі.

У апошнія гады пакрысе наладжваюцца беларуска-грузінскія літаратурныя сувязі, традыцыі якіх былі дастойным чынам запачаткаваны яшчэ ў 1930-я гады – і праз пераклады грузінскай паэтычнай класікі на беларускую мову, і праз паездкі беларускіх пісьменнікаў у Грузію, плёнам якіх стала нараджэнне твораў, прысвечаных гэтай старонцы. У Мінску нядаўна ў серыі «Паэты планеты» пабачыла свет кніга Нікалаза Бараташвілі ў перакладзе Юркі Голуба. Летась, у 2019 годзе, удзел у Дні беларускага пісьменства ў Слоніме прыняў грузінскі перакладчык Аляксандр Элердашвілі. Зараз ён збірае матэрыялы для анталогіі сучаснай беларускай паэзіі на грузінскай мове.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 1899 раз