Понедельник, 30 03 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Азербайджан: новыя беларускія публікацыі

  • Понедельник, 14 августа 2017 10:31

Камран Назірлі – вядомы і ў Беларусі азербайджанскі перакладчык, празаік, драматург, публіцыст. І не толькі таму, што друкаваўся з апавяданнем у “Літаратуры і мастацтве”, але найперш – вядомы сваёй увагай да сучаснай беларускай літаратуры. Камран Назірлі – перакладчык твораў Мікалая Чаргінца, Святланы Алексіевіч, Георгія Марчука, Алеся Бадака і іншых беларускіх літаратараў на азербайджанскую мову.

Днямі ў азербайджанскай “Літаратурнай газеце” (друкаваны орган Саюза пісьменнікаў Азербайджана) пабачыла свет вялікая паэтычная падборка вершаў Юліі Алейчанка ў перакладзе Камрана Назірлі. Яшчэ адна падборка падрыхтавана да друку ў літаратурна-мастацкім дадатку да газеты “Каспій”. Ізноў жа перакладчыкам выступае Камран Назірлі.

- Мне хацелася б данесці да азербайджанскага чытача сучасны подых маладой беларускай літаратуры, паэтычныя знаходкі, адкрыцці, якія здзяйсняюць маладыя творцы Беларусі, – дзеліцца сваімі ўражаннямі ад работы над перакладам Камран Назірлі. – Ведаю, што Саюз пісьменнікаў Беларусі ладзіць многія ініцыятывы па падтрымцы творчай моладзі. Праводзяцца конкурсы, сярод якіх найболей аўтарытэтным з’яўляецца “Першацвет”. Чуў я і пра конкурс студэнцкай літаратурнай моладзі “БрамаМар”. Спадзяюся, што і яго пераможцы стануць аўтарамі азербайджанскага літаратурнага друку. Добра было б, каб перакладчыцкія стасункі развівалі самі юнакі і дзяўчаты.Тады б на гэтай супольнай ніве была б забяспечана будучыня.

Нельга не заўважыць, што сёння міжнародныя стасункі беларускай літаратуры ці не найлепей развіваюцца ў фармаце зносін Беларусі і Азербайджана. У многім гэтаму спрыяе і Інтэрнэт-партал “Созвучие”.

 

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 593 раз