У Беларусі імя бангладэшскага паэта Казі Назрула Іслама (1899 – 1976) стала вядомым літаральна зусім нядаўна. Недзе з сярэдзіны 2018 года. Пачалі з’яўляцца першыя публікацыі перакладаў яго твораў у часопісе «Маладосць», газеце «Літаратура і мастацтва», альманаху «Далягляды».
Да пераўвасаблення яго паэзіі звярнуліся Марыя Кобец, Мікола Мятліцкі. Некаторыя выданні расказалі пра пакручасты лёс бенгальскага мастака слова, які пражыў няпростае жыццё. Усё было ў гэтым жыцці – бядноты-згрызоты дзяцінства, юнацтва, голад, вайсковая служба, рэвалюцыйная барацьба… Усплеск, узлёт, высокі творчы ўзлёт. Турэмны астрог. Усенародная высокая ацэнка, прызнанне шырокіх чытацкіх мас. Адзнака старэйшага настаўніка – лаўрэата Нобелеўскай прэміі Рабіндраната Тагора, які нават свае прысвяціў Казі Назрулу. І яшчэ былі болей як сорак гадоў вар’яцтва!.. Вось такі ён, Паэт з вялікай літары. Сёння ў Беларусі – у выдавецтве «Мастацкая літаратура» – выйшла і яго беларуская кніга. Перакладчыкам яе выступіла таленавітая паэтэса Марыя Кобец.
А яшчэ пра бенгальскага паэта з Бангладэш – шматабсяжнай краіны з насельніцтвам амаль у 160 мільёнаў чалавек – у Беларусі пішуць вершы. Адзін з іх належыць сапраўднаму мастаку слова Віктару Шніпу. Мы прапануем чытачам «Созвучия» баладу пра Казі Назрула Іслама ў арыгінале, на беларускай мове, і ў перакладзе Генадзя Аўласенкі на рускую мову.
Алесь Карлюкевіч
Виктор Шнип
Мятежник
Памяти Кази Назрула Ислама
(25.05.1899 – 29.08.1076)
Твой манифест – бенгальцам волю,
Ведь только с волей твой народ
Не пропадёт, отыщет долю!
И к счастью двинется вперёд
Народ, в стремлении едином
Свободно жить, любить, дышать…
Ты стал народу верным сыном,
И ты – поэт! Твоя душа
Навек прикована к просторам,
Где ты родился, вырос…
Где
Речушки озаряют горы
Лесов бенгальских.
Там везде
Ты слышишь музыку, мятежник…
В стихах и песнях твой мятеж!
Ты – символ веры и надежды,
Ты – сердце вольной Бангладеш!
Перевод с белорусского Геннадия Авласенко
Віктар Шніп
МЯЦЕЖНІК
Памяці Казі Назрула Іслама
(25.05.1899 – 29.08.1976)
Твой маніфест – бенгальцам волю,
Бо толькі з воляю народ
Не прападзе з зямлі ніколі,
Як растае пад сонцам лёд.
Народ – не лёд! Народ – краіна,
Якая ёсць, якой век быць,
І ты яе стаў верным сынам,
І ты – паэт, які гарыць
Душой за родныя прасторы,
Дзе слова роднае жыве,
Дзе рэчкі асвятляюць горы
Лясоў бенгальскіх, дзе ў траве
Ты чуеш музыку, мяцежнік.
Ты музыцы жыццё даеш.
І ў гімне вечным –
незалежнасць,
Як сэрца вольнай Бангладэш.