Вторник, 22 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Беларусь – Сербія: перамовы на перспектыву

  • Вторник, 27 февраля 2018 12:16

Чарговая кніжная выстаўка-кірмаш, якая адкрываецца ў Мінску 28 лютага, вызначаецца вялікай колькасцю самых розных сустрэч міжнароднага характару. Пісьменнікі, выдаўцы, паліграфісты, журналісты, дыпламаты з розных краін свету збяруцца разам, каб пазанёміцца, прадоўжыць ранейшыя дыялогі, дыскусіі, размовы.

У выстаўцы, якая пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка, ўдзельнічаюць госці болей як з 30 краін. Прадстаўнікі нацыянальных літаратур 21 краіны прынялі ўдзел і ў Міжнародным сімпозіуме літаратараў “Пісьменнік і час”.

У межах выставачнай праграмы – і іншыя сустрэчы, перамовы. У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь у пярэдадзень выстаўкі-кірмашу прайшлі перамовы кіраўніка ведамства з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства культуры і інфармацыі Рэспублікі Сербія Аляксандрам Гайовічам. Удзел у размове, акрамя міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча, прынялі начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Алена Паўлава, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь Велька Кавачавіч.

Такая сустрэчы, такія перамовы найперш абумоўлены тым, што Сербія з’яўляецца Ганаровым госцем XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Рашэнне аб гэтым было прынята болей як год таму. Беларускія кніжнікі часта гасцююць у Белградзе, на традыцыйнай аўтарытэтнай кніжнай выстаўцы-кірмашы. Склаліся добрыя стасункі паміж выдаўцамі і пісьменнікамі Беларусі і Сербіі. У апошнія некалькі гадоў у Беларусі падрыхтавана і выдадзена болей дзесяці кніг сербскіх аўтараў у перакладзе на беларускую і рускую мовы.

Зараз у Беларусь прыехала вялікая дэлегацыя сербскіх пісьменнікаў. Сярод іх – і славуты сучасны празаік Гаран Петравіч. Да выстаўкі айчынныя выдавецтвы – у прыватнасці, “Мастацкая літаратура” і Выдавецкі дом “Звязда” -- падрыхтавалі цэлы шэраг кніжных і часопісных публікацый твораў сербскіх паэтаў і празаікаў у перакладзе на беларускую мову. Падчас перамоваў у мінінфарме размова ішла пра перспектывы медыйнага супрацоўніцтва. Вызначаны асноўныя аспекты мяркуемага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі Беларусі і Міністэрствам культуры і інфармацыі Рэспублікі Сербія. Ёсць дамоўленасць пра тое, што варта наладзіць прэс-туры беларускіх журналістаў у Сербію і сербскіх – у Беларусь.

– Лічу, што нам варта памятаць пра прырытэты культуры ў фарміраванні добрых зносін паміж краінамі і народамі. Мне асабліва імпаніруе стаўленне беларускай дзяржавы да кніжнай культуры, -- сказаў на сустрэчы спадар Аляксандр Гайовіч. – Гэтым разуменнем, што без кнігі няма нацыянальнай ідэнтычнасці, сербы і беларусы надзвычай падобныя.

На сустрэчы ў мінінфарме згадваліся імёны сапраўдных паўнамоцных прадстаўнікоў, амбасадараў нацыянальных культур, нацыянальных літаратур. У Беларусі лідарам сербістыкі з’яўляецца прафесар доктар філалагічных навук Іван Аляксеевіч Чарота. У Сербіі ўсё большую актыўнасць па прадстаўленню беларускай літаратуры праяўляе маладая перакладчыца Даяна Лазаравіч. Яна пераклала і выдала неўміручы “Вянок” Максіма Багдановіча. Удзельнікі перамоў пагадзіліся, што развіццё беларуска-сербскіх гуманітарных, культурных стасункаў патрабуе пашырэння. Варта ствараць новыя пляцоўкі, якія б дапамагалі нашым народам ясна ўяўляць, што дзеецца ў Беларусі і Сербіі, якімі прыярытэтамі вызначаецца дзяржаўная палітыка ў нашых краінах.

Таксама на сустрэчы ішла размова пра магчымае выданне ў Беларусі вялікага тома выбранай паэзіі класіка сербскай літаратуры Дэсанкі Максімавіч у перакладзе на беларускую мову.

Мікола Берлеж.

Прочитано 581 раз