Среда, 05 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Чачэнскія сустрэчы з беларускай паэзіяй

  • Воскресенье, 12 июля 2020 17:30

У Грозным (сталіцы Чачэнскай Рэспублікі) пабачыў свет пяты нумар часопіса «ГОЧ» з падборкай вершаў беларускіх паэтаў.

Перакладчыкам вершаў Алеся Бадака, Алеся Каско, Алеся Пісьмянкова і Міколы Пракаповіча выступіў добры сябра беларускай літаратуры Адам Ахматукаеў. Варта нагадаць, што вядомы чачэнскі літаратар не так даўно падрыхтаваў і выдаў зборнік твораў беларускіх паэтаў у перакладзе на сваю родную мову. У розных перыядычных выданнях А. Ахматукаеў надрукаваў і пераклады з паэзіі Янкі Купалы, Якуба Коласа. А  таксама прыняў удзел у творчым праекце па выданню «Санетаў» народнага песняра Беларусі Я. Купалы: калектыўная кніга, дзе знайшлося месца і чачэнскаму пераўвасабленню класічных твораў, пабачыла свет у Мінску ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».  

– А зусім нядаўна я завершыў пераклад некалькіх вершаў Уладзіміра Караткевіча, – падзяліўся іншымі навінамі Адам Ахматукаеў, – якія будуць змешчаны ў адным з восеньскіх нумароў часопіса «ГОЧ», бліжэй да 90-годдзя класіка беларускай літаратуры. А галоўны рэдактар часопіса, кожны нумар якога цалкам прысвечаны мастацкаму перакладу, Пецімат Пецірава выступіла перакладчыцай казкі У. Караткевіча «Чортаў скарб». Так што, караткевічаўская падборка ў часопісе «ГОЧ» і стане нашым падарункам да юбілея вялікага беларускага пісьменніка.  

Сяргей Шычко

Прочитано 412 раз