Четверг, 16 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Даўнія трывалыя пісьменніцка-перакладчыцкія стасункі звязваюць беларускіх і балгарскіх творцаў

Днямі ў госці да беларускіх калег па пяры завітаў паэт Найдзен Вылчаў. Сустрэча з ім адбылася ў сталічным Доме дружбы.

Найдзен Вылчаў — прадстаўнік таго пакалення пісьменнікаў, якое прыйшло ў літаратуру адразу пасля Вялікай Перамогі. Менавіта дзякуючы спадару Найдзену загучалі па-балгарску вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, Аркадзя Куляшова ды іншых беларускіх паэтаў. Кніга яго лірыкі «Белая чайка», аформленая мастаком Барысам Заборавым, пабачыла свет у 1968 годзе ў выдавецтве «Беларусь» (над перакладамі вершаў на беларускую мову парупіліся Генадзь Бураўкін, Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч).

У паэзіі Найдзена Вылчава лірыка сплятаецца з гісторыяй. Гэты сінтэз яскрава адлюстраваны ў яго вершы «Беларуская рака» — пра Бярэзіну.

Друг і другар...

Калі ёсць друг, які

вялікаю адлегласцю аддзелены, —

вялікаю надзеяй абнадзеены

ты на ўсе годы і на ўсе вякі…

Гэтыя радкі з верша Анатоля Вярцінскага «Балгарыі» — якраз пра міжнародную дружбу, пра стасункі з Найдзенам Вылчавым. А пазнаёміліся старэйшыны дзвюх літаратур яшчэ ў 1950-х!

— Памятаю, як восеньскай ноччу падымаўся на легендарную Шыпку (вяршыня ў Балканскіх гарах, на тэрыторыі Балгарыі. — Я. Я.). Там — кроў нашых дзядоў і прадзедаў, славянская кроў… Такія моманты ўзыходжання — і духоўнага таксама! — робяць нас бліжэй адзін да аднаго ў разуменні каштоўнасцей гэтага свету, — падкрэсліў вядучы вечарыны, паэт і перакладчык Мікола Мятліцкі. — У культурах Беларусі і Балгарыі шмат агульных рыс.

— Адна з іх — простасць, «сялянскасць», у якой увасоблены шчырыя добрасуседскія стасункі. Таму Найдзен Вылчаў — паэт-патрыёт, прычым патрыёт не толькі Балгарыі, але і Беларусі, — распавёў старшыня Таварыства дружбы «Беларусь — Балгарыя» Генадзь Цыхун.

Найдзен Вылчаў узгадаў, што ўпершыню прыехаў у Беларусь у 1961 годзе. Тут ён вывучаў гісторыю і культуру беларускага народа, а найперш — беларускую літаратуру. Вялікае ўражанне на яго зрабіла творчасць Васіля Быкава, які тады жыў і працаваў у Гродне. Менавіта Найдзен Вылчаў упершыню прадставіў прозу Быкава балгарскаму чытачу. Пазнаёміўся і з Іванам Мележам, Іванам Шамякіным, Уладзімірам Караткевічам…

Старшыня бюро секцыі перакладу СПБ, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Чарота ўпэўнены: малых народаў, як і малых літаратур, не бывае. Не назавеш малой і літаратуру Балгарыі: надта ж складаны і адказны працэс перакладу, асэнсавання, вывучэння…

Захаваць, не зруйнаваць творчыя масты паміж літаратурамі Беларусі і Балгарыі, усё шырэй і глыбей асэнсоўваючы новыя перакладчыцкія гарызонты — вось сённяшняя задача маладога літаратурнага пакалення. Нястомна працуе ў гэтым рэчышчы Найдзен Вылчаў, праз уласную творчасць разгортваючы перад балгарскім чытачом энцыклапедыю беларускай душы.

Яна ЯВІЧ

Крынiца: ЛiМ

Фота ў загалоўку: Яна Явіч, з рэсурсу i.mycdn.me

Прочитано 600 раз