Суббота, 24 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Далучыцца да праекту «На хвалі часу, у плыні жыцця»

  • Вторник, 22 сентября 2020 12:38

Віртуальны праект «На хвалі часу, у плыні жыцця», прымеркаваны да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання «Маладняк» (1923–1928), уключае шмат цікавага і пазнавальнага.

Ствараем праект разам!

Гэта фотаздымкі пісьменнікаў, іх родных і сяброў, рукапісы і лісты, фота асабістых рэчаў маладнякоўцаў, поўныя тэксты іх прыжыццёвых твораў. Важным матэрыялам, які робіць праект «жывым» і актуальным, з’яўляюцца артыкулы сучасных даследчыкаў. З дазволу аўтараў мы размяшчаем алічбаваныя копіі публікацый, якія даступны чытачам у поўным аб’ёме.

Зараз у рамках праекта ідзе праца над стварэннем віртуальнага раздзела, прысвечанага 115-годдзю з дня нараджэння Андрэя Александровіча (1906–1963) – паэта, пісьменніка, публіцыста, перакладчыка, літаратурнага крытыка, аднаго з заснавальнікаў «Маладняка». З нагоды гэтай даты, якая будзе святкавацца ў студзені 2021 г., нас асабліва цікавяць публікацыі, прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменніка.

Pusca-Dubouka-Alieksandrovic.jpg

Язэп Пушча, Уладзімір Дубоўка, Андрэй Александровіч. 1924–1925 гг.

Запрашаем навукоўцаў, даследчыкаў, студэнтаў да ўдзелу ў праекце! Дасылайце вашы апублікаваныя артыкулы, яны стануць важнай часткай нашай сумеснай работы ў гонар пісьменнікаў-маладнякоўцаў, будуць карыснымі для даследчыкаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры!

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 19293 27 43.
Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

 

Крыніца: НББ

 

На партале «Сугучча» шукайце матэрыялы па хэштэгу #маладняк100 і даведвайцеся больш аб маладнякоўцах! 

Прочитано 421 раз