Четверг, 21 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Дружба ў падарунак»: Вершы беларускіх паэтаў на казахскай мове  

  • Понедельник, 31 августа 2020 10:17

У 2019 годзе ў Алматы пабачыла свет аўтарская анталогія Байбыты Кашыма «Дружба ў падарунак», дзе змешчаны пераклады паэтычных твораў дзіцячых пісьменнікаў свету.

Ёсць у кнізе і «беларускія старонкі». Казахскі паэт пераклаў два вершы Кастуся Цвіркі і тры вершы Васіля Зуёнка. Дарэчы, яшчэ раней Байбыты Кашым пераклаў на казахскую мову і апавяданне беларускай пісьменніцы Алены Стэльмах «Павучок Славік».

Варта нагадаць, што за апошнія некалькі гадоў у Беларусі і Казахстане шмат зроблена для ўмацавання беларуска-казахскіх літаратурных сувязяў. У Мінску выйшаў на беларускай мове зборнік вершаў пачынальніка сучаснай казахскай літаратуры Абая ў перакладзе Міколы Мятліцкага. Выдадзены па-беларуску і тры кнігі Немата Келімбетава. Шмат твораў сучасных беларускіх паэтаў і празаікаў надрукаваны ў перакладзе на казахскую мову ў перыядычных выданнях Казахстана. «Гэтыя працэсы ў многім адбываюцца дзякуючы непасрэдным стасункам пісьменнікаў Казахстана і Беларусі, – зазначае казахстанскі літаратуразнаўца кандыдат філалагічных навук Святлана Ананьева. – У Беларусі за апошнія дзесяць-пятнаццаць гадоў пабывалі Кайрат Бакбергенаў, Алжас Сулейменаў, Любоў Шашкова, Райхан Мажэнкызы, Валерый Міхайлаў, Нурдаулет Акыш, Уміт Тажкен… А ў Алматы і Астане мы сустракалі беларускіх кнігавыдаўцоў і пісьменнікаў Алеся Бадака, Уладзіміра Андрыевіча, Мікалая Супрановіча, Алену Стэльмах…».

 

Сяргей Шычко

         

Прочитано 5212 раз