Суббота, 29 02 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Ежа як рытуал

  • Вторник, 17 декабря 2019 17:12

16 снежня ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбылася прэзентацыі кнігі Зараславы Камінскай «Калядны стол», што пабачыла свет у выдавецтве «Галіяфы». Гэта ўжо другая празаічная кніга аўтаркі. За першую, «Русалкі клічуць», Зараслава атрымала прэмію «Дэбют» імя М. Багдановіча ў 2018 годзе.

 

Даходзіць да сутнасці «простых словаў і рэчаў», заглыбляцца ў таямніцы нашай гісторыі, абрадаў, звычаяў – адметнасці творчай манеры пісьменніцы. Калі «Русалкі» – пра народную душой мастачку Алену Кіш і зямлю, якая яе ўзрасціла, то «Калядны стол» – пра рытуальную, магічную сілу страў, прыгатаваных з любоўю.

«Калісьці мы ўмелі перацерці зерне ў муку, ператварыць лён у нітку, выразаць лыжку з дрэва, адчыніць акно, каб на Дзяды заляцелі душы прашчураў, зрабіць ляльку, якая была б абярэгам дзіцяці, праспяваць песню падчас цяжкай працы, вышыць на кашулі замову на шчасце… Зараз мы іншыя. Але, як і тыя, хто быў да нас, умеем гатаваць ежу», — заўважае пісьменніца і апелюе да важнасці прыгатавання ежы як інструмента перадачы традыцый. Гісторыі яе кнігі – пра дзяцінства, юнацтва, сталасць, пра асэнсаванне сваёй ролі ў вялікім тлумным свеце.

Падчас мерапрыемства апавяданні прэзентавалі сама аўтарка, рэдактар кнігі Вікторыя Здзярская і акторка тэатра імя М. Горкага Вольга Здзярская. Усе жадаючыя змаглі пакаштаваць тварожны пірог (па рэцэптуры, выкладзенай ў кнізе) і атрымаць аўтограф Зараславы Камінскай.

Кніга «Калядны стол» аб’ядноўвае апавяданні, дзе ежа – заўжды важны сакральны сімвал, як і святочны стол – аб’ядноўвае ўсіх блізкіх людзей.

 

Юлія Алейчанка

Фота аўтара

Прочитано 1402 раз