Среда, 05 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Галасы свету. Балгарская паэзія – у “Полымі”

  • Вторник, 21 апреля 2020 14:08

Сем вершаў сучаснага балгарскага паэта Дэнё Дэнева надрукаваны ў красавіцкім нумары часопіса “Полымя” у перакладзе на беларускую мову.

“Старое вогнішча не забывайце!/ Не кідайце яго ў шафу/ са словамі “Заўсёды!” і “Ніколі”./ Яго цёплы попел/ у памяці захоўвайце!”, – гаворыць балгарскі паэт у вершы “Успамін пра старое вогнішча”. Перакладчыца – маладая беларуская паэтэса Бажэна Ганушкіна. Гэта ўжо не першы яе зварот да мастацкага перакладу.

Некалькі слоў пра балгарскага літаратара. Дэнё Дэнеў нарадзіўся 29 снежня 1946 года. Па адукацыі – інжынер-хімік. Працаваў настаўнікам, але большую частку жыцця прысвяціў журналістыцы. Жыве і працуе ў родным горадзе Слівен (Балгарыя). Аўтар амаль 30 кніг паэзіі, літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі. У тым ліку – “Ахілесава душа”, “Почырк ветру”, “Соль, вада і зоркі”… Піша і п’есы, з’яўляецца ўкладальнікам анталогіі “200 балгарскіх паэтаў XX стагоддзя”. Вершы Дэнё Дэнева перакладзены на англійскую, нямецкую, іспанскую, грэчаскую, рускую, украінскую і іншыя мовы. Цяпер вось – і на беларускую.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 334 раз