Понедельник, 01 06 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Галасы свету»: У часопісе «Полымя» – новыя публікацыі, прысвечаныя казахскай і таджыкскай літаратурам

«Галасы свету» – добра знаёмая беларускаму чытачу «палымянская» рубрыка. У пятым, майскім за 2020 год, нумары старэйшага беларускага літаратурна-мастацкага часопіса надрукавана падборка вершаў класіка таджыкскай і персідскай паэзіі Абульхасана Рудакі (каля 858 – 941) «Сто тысяч радасцей жывых». «Свет гэты наш ёсць выдумка і дым. / Віном любві хай жа поіць ён!», – сцвярджае Рудакі… Перакладчык – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі. Варта нагадаць, што раней на беларускую мову творы легендарнага ўсходняга паэта перакладаў Сяргей Грахоўскі.

У пятым нумары «Полымя» – і артыкул навуковага супрацоўніка Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. А. Ауэзава Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан магістра педагагічных навук, аспіранат Казахскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Абая Айнуры Каліаскаравай «Інтэрмедыяльнасць у празаічных творах Анатолія Кіма». Некалькі гадоў назад рускі празаік, перакладчык, які цесна звязаны з Казахстанам, казахскай літаратурай, наведваў Беларусь, выступаў у Саюзе пісьменнікаў Беларусі. Прэзентаваў Анатолій Кім у Мінску і новы пераклад на рускую мову кніг класіка казахскай нацыянальнай літаратуры Мухтара Ауэзава «Абай», «Шлях Абая».

Сяргей Шычко

Прочитано 198 раз