Вторник, 07 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Гісторыя праз лёсы»: Працяг біяграфічнага летапісу

У «Беларускай навуцы» пабачыў чарговы, восьмы па ліку, том з сапраўднага Збору твораў – жыццяпісаў славутых сыноў і дачок нашай Айчыны.

Аўтар кнігі «Гісторыя праз лёсы. Т. 8» – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў галіне прозы, шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч. Новы зборнік складаецца, як і папярэднія, з трох кніг. У першай частцы – «Чужое неба як сваё» – расповяды пра вядомых людзей, якіх лёс закідваў далёка ад Радзімы. Героі другой кнігі – «Немагчымасць магчымага» – тыя персанажы гісторыі, якія дасягнулі таго, што на першы погляд з’яўляецца неверагодным. Трэцяя кніга – Алелькавічы» – пра прадстаўнікоў аднаго з самых знакамітых родаў Беларусі.

На старонках кнігі вы пазнаёміцеся з Адамам Сузіным, Іванам Гарбачэўскім, Антонам Мухлінскім, Генрыхам Дмахоўскім, Восіпам Гашкевічам, Мікалаем Пржавальскім, Іванам Сініцкім, Іванам Насовічам, Міхаілам Урончанкам, Мікалаем Ястрэмбскім, Уладзіславам Борзабагатым, Германам Мінкоўскім, Якавам Чахоўскім, Алелькам, Сямёнам Алелькам, Міхаілам Алелькам, Настассяй Слуцкай, Юрыем II, Юрыем III, Соф’яй Аляксандраўнай. Кожны з персанажаў – прыцягальная і шматаблічная натура. Па нарысах, а часам і сапраўдных дакументальных аповесцях, у якіх праз вобразы сваіх герояў Алесь Мрціновіч расказвае пра нашу Айчыну, розныя перыяды ў яе багатай біяграфіі, можна здымаць дакументальныя і мастацкія кінафільмы.

Няма ніякіх сумненняў, што «Гісторыя праз лёсы» – з тых творчых праектаў, якія спрыяюць выхаванню гістарычнай свядомасці грамадства.

Сяргей Шычко

Прочитано 470 раз