Среда, 08 04 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Год малой радзімы: Айчыннае кнігавыданне

  • Пятница, 28 февраля 2020 08:41

У кнігарні «Светач» 11 сакавіка 2020 года пройдзе святочная імпрэза пад назвай «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына».

Год малой радзімы, тыя сацыяльныя, эканамічныя, грамадска-асветніцкія праекты, якія зарыентаваны на развіццё рэгіёнаў краіны, наклалі свій адбітак і на праблематыку кнігавыдавецкай дзейнасці. Часцей сталі прыходзіць да чытача краязнаўчыя кнігі, пашырылася колькасць мерапрыемстваў, звязаных з прэзентацыяй такога характару выданняў.

«Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына» збярэ на пляцоўцы кнігарні «Светач» кнігавыдаўцоў, пісьменнікаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, фотамайстроў, прадстаўнікоў інстытутаў улады і грамадскасці з Брэста і Брэсцкай вобласці. Размова пойдзе аб лепшых, найболей адметных кнігах, якія ў 2019 годзе і раней сталі сапраўднымі падзеямі, знайшлі шырокі розгалас сярод чытачоў, аказаліся запатрабаванымі і да 1000-годдзя Брэста, і ўвогуле ў справе вывучэння гісторыі роднай старонкі.

Мяркуецца, што ўдзел у імпрэзе «Кніжны свет: Берасцейшчына» прымуць вядомыя беларускія пісьменнікі Леанід Дранько-Майсюк, Раіса Баравікова, Алесь Бадак, Анатоль Бензярук, якія нарадзіліся на брэсцкай зямлі, якія сваімі памкненнямі звязаны з гэтым багатым на гісторыю краем. На «берасцейскім свяце» ў «Светачы» будуць прэзентаваны «Берасцейская Біблія», энцыклапедыя «Брэст. 1000 гадоў», фотаальбом «Кветкавы край Беларусі», які прысвечаны Давыд-Гарадку, іншыя энцыклапедычныя, даведачныя, краязнаўчыя выданні.

Арганізатары імпрэзы – ААТ «Белкніга», выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь – плануюць прадставіць у «Светачы» і кніжныя краязнаўчыя набыткі, прысвечаныя іншым рэгіёнам нашай краіны.

 

Мікола Берлеж

Прочитано 346 раз