Среда, 08 04 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Іранская мастацкая літаратура ў Беларусі: першыя крокі

  • Вторник, 17 сентября 2019 13:48

Цяжка нешта новае адкрыць з нацыянальнай літаратуры Ірана. Прычын на тое некалькі. І першая з іх – сучасную персідскую літаратуру амаль не перакладаюць на рускую мову. Што ўжо казаць пра публікацыі ў Беларусі?!.

Але калі зазірнуць у дадзеныя Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі, то можна даведацца, што, пачынаючы з 2001 года, у нашай краіне 13 (!) разоў асобнымі кнігамі выходзілі творы Амара Хаяма. Праўда, у выхадных дадзеных бальшыні выданняў пазначана, што выдадзена «Русічам» (Смаленск) пры ўдзеле ААТ «Харвест» (Мінск). Нагадаем, што персідскі паэт нарадзіўся ў Нішапуры (сучасны Іран). Многія гады яго жыцця звязаны з цэнтральнаазіяцкім рэгіёнам.

З трынаццаці «беларускіх» кніг класіка ўсходняй паэзіі 12 – на рускай мове. Да іх укладання, выдання спрычыніўся беларускі паэт і празаік Міраслаў Адамчык. А ў 2016 годзе кніга А. Хаяма «Выбраныя рубаі» на беларускай мове пабачыла свет у Выдавецтве Змітра Коласа ў серыі «Паэты планеты». Тэкст у зборнік упададзены паралельна – на персідскай і беларускай мовах. Творы А. Хаяма гучаць у перакладах народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

А ў 2017 годзе ў Мінску выйшаў зборнік вершаў персідскага паэта Гейсара Амінпура «Выбраныя вершы». На рускай мове. Пераклад з персідскай мовы (падрадкоўны) ажыццёўлены Анастасіяй Жыткевіч. Вершаваны пераклад належыць Вользе Шахаб. Прадмову да кнігі напісаў Сэед Абдалмаджыд Шафаі. Наклад кнігі – 500 экзэмпляраў. Такімі з’яўляюцца сённяшнія крокі ўваходжання іранскай нацыянальнай літаратуры ў беларускі свет.

Вядома, што ў апошнія гады ў Беларусі абаронена болей 5 дысертацый у розных галінах навук грамадзянамі Ірана. І адна з дысертацый – на тэму «Літаратурна-мастацкія выданні Ірана: гістарычныя традыцыі і сучасная медыяпрактыка». Яна належыць кандыдату філалагічных навук Н.М.І. Эбрахімі Гарбані.

Мікола Берлеж

 

 

Прочитано 1418 раз