Вторник, 22 08 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Пабачыла свет кніга пра нашага славутага суайчынніка — Ігната Дамейку

  • Вторник, 01 августа 2017 09:00

Пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пабачыла свет кніга пра нашага славутага суайчынніка — Ігната Дамейку.

Так склалася, што здабыткамі сваімі вучоны і асветнік Ігнат Дамейка (1802—1889) у большай ступені ўславіў іншыя краіны. Найперш — Чылі, дзе ён адбыўся як геолаг, географ, арганізатар універсітэцкай навукі. 17 гадоў ураджэнец Беларусі (з вёскі Вялікая Мядзвядка, што на Гродзеншчыне) працаваў рэктарам універсітэта ў Сант'яга-дэ-Чылі. Здзейсніўшы нямала адкрыццяў, якія паспрыялі развіццю народнай гаспадаркі далёкай ад Беларусі краіны, напісаўшы нямала падручнікаў, навуковых манаграфій, Ігнат Дамейка пакінуў пасля сябе вялікую сям'ю. І цяпер нашчадкі славутага беларуса жывуць ва ўсіх куточках планеты. Сям'я прамых родзічаў вучонага налічвае каля 200 чалавек. У знак 215-й гадавіны з дня нараджэння І. Дамейкі Выдавецкі дом «Звязда» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і па замове Міністэрства замежных спраў выпусціў унікальны фаліянт — кнігу праўнучкі вучонага аўстралійскай пісьменніцы Пас Дамейка Ле-Пласа «Ігнат Дамейка: з Мядзвядкі — у Сант'яга-дэ-Чылі».

Выданне пабачыла свет у серыі «Адрасы Беларусі ў свеце». Дакументальны аповед пра нашага суродзіча створаны па матывах яго багатых на фактаграфічны матэрыял дзённікаў і пісьмаў, якія І. Дамейка адрасаваў сваім сябрам, калегам у розныя гады жыцця. Выданне ўражвае колькасцю цікавых архіўных здымкаў, іншых ілюстрацый. Можна смела сцвярджаць, што зараз мы маем сапраўдную біяграфію Ігната Дамейкі. Некаторы час назад невялікая кніга пра славутага суайчынніка выйшла ў серыі «Нашы славутыя землякі» мінскага выдавецтва «Тэхналогія».

Аповед аўстралійскай пісьменніцы, праўнучкі І. Дамейкі, — ужо другая кніга ў серыі «Адрасы Беларусі ў свеце». Першая выйшла летась і была прысвечана адрасам Расіі, дзе здзейсніліся лёсы нашых землякоў у розныя часіны. Застаецца заўважыць, што рыхтуецца новая кніга гэтай серыі — і яна будзе прысвечана беларускім адрасам ва Украіне. Праз яе чытач даведаецца шмат цікавага пра біяграфіі ўраджэнцаў Беларусі, якія пакінулі след у навуцы, народнагаспадарчым, культурным жыцці суседняй дзяржавы. Разам з аўтарамі кнігі можна будзе прайсці гарадскімі вуліцамі Кіева, Львова, Харкава, сцежкамі Івана-Франкоўшчыны, Ровеншчыны, разам з беларусамі, ураджэнцамі Беларусі пабываць у іншых мясцінах Украіны.

Сяргей ШЫЧКО

Крынiца: Звязда

Прочитано 53 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии