Суббота, 21 10 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Літоўскі літаратурны падарунак

  • Четверг, 10 августа 2017 20:40

У Літве падрыхтаваны і неўзабаве выйдзе нумар часопіса “Зорачка”, прысвечаны сучаснай беларускай літаратуры.

У Беларусі добра ведаюць дзіцячага пісьменніка з Літвы Яронімаса Лауцюса. Па-першае, ён з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Па-другое, у яго, галоўнага рэдактара літоўскага дзіцячага часопіса “Зорачка” і дырэктара выдавецтва “Тры зорачкі”, выйшла нямала кніг ў розных беларускіх выдавецтвах: “Пачатковая школа”, “Адукацыя і выхаванне”, Выдавецкі дом “Звязда”, “Народная асвета”, “Мастацкая літаратура”.

У пярэдадзень Дня беларускага пісьменства Яронімас Лауцюс падрыхтаваў адмыслова “беларускі нумар” часопіса “Зорачка”, у якім расказваецца пра беларуска-літоўскія літаратурныя стасункі ў апошнія дзесяць гадоў. Атрымалася сапраўдная хроніка літаратурнай дружбы. На здымках можна сустрэць пісьменнікаў, перакладчыкаў, выдаўцоў – усіх, хто ў розныя гады спрыяў пашырэнню кніжных стасункаў паміж Беларуссю і Літвой. Расповяд пра сувязі дапаўняюць публікацыі перакладаў на літоўскую мову твораў сучасных пісьменнікаў Беларусі, а таксама – славутай Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Перакладчыкам выступае Вітаутас Жэймантас. Ён таксама з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і праводзіць вялікую працу па раскрыццю адрасоў беларускай літаратуры ў Літве. Многія карэспандэнцыі, нарысы Вітаутаса Жэймантаса друкуюцца не толькі ў Літве, але і ў Беларусі.

Сяргей Шычко

На фота: Яронімас Лауцюс

Прочитано 195 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии