Четверг, 21 09 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

14 верасня адкрыецца кангрэс «500 гадоў беларускага кнігадрукавання»

  • Суббота, 09 сентября 2017 10:24

14 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі распачне сваю работу міжнародны кангрэс «500 гадоў беларускага кнігадрукавання».

Падзея досыць значная, паколькі для ўдзелу ў кангрэсе збяруцца навукоўцы, грамадскія дзеячы, культуролагі з розных краін свету, каб ушанаваць і Францыска Скарыну, і плён яго працы, і паразважаць пра ролю здзяйсненняў беларускага першадрукара і асветніка ў развіцці кнігавыдання ва Усходняй Еўропе, ды іншых абсягах.

Арганізатары кангрэса — Міністэрства культуры і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Суарганізатары — Цэнтральна-Еўрапейская Ініцыятыва (СЕІ), Бібліятэчная асамблея Еўразіі (БАЕ), Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД. Мяркуецца, што ўсяго ў такім прадстаўнічым форуме прыме ўдзел звыш 600 навукоўцаў з 24 краін свету. У гэты ж дзень пройдуць і ўрачыстасці, звязаныя з 95-годдзем з дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Будзе адкрыта міжнародная выстаўка «Францыск Скарына і яго эпоха». Час, эпоха беларускага асветніка і першадрукара працягваюцца. А год 500-годдзя, год Францыска Скарыны некаторым чынам падсумоўваецца.

Сяргей Шычко

Крынiца: Звязда

Прочитано 46 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии