Вторник, 24 10 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Літаратурная карта Пухавіччыны. Памятная сустрэча

  • Среда, 20 сентября 2017 14:54

У многім раней знаёмству з роднай беларускай літаратурай спрыялі сустрэчы з пісьменнікамі. Яны ладзіліся літаральна паўсюль – у школах, на прадпрыемствах, у сельскіх клубах, у тэхнікумах і прафесійна-тэхнічных вучылішчах. Пісьменнікі прыязджалі па запрашэнню землякоў – у родныя паселішчы, у школы, дзе вучыліся. Шмат паездак арганізоўвала Бюро прапаганды мастацкай літаратуры, якое досыць актыўна працавала пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі. За гады вучобы ў Пухавіцкай сярэдняй школе і я памятаю сустрэчы з многімі літаратарамі – Захарам Біралам, Алесем Махначом, Даірам Слаўковічам… Расказваюць, што ў нашу школу прыязджаў і Алесь Пальчэўскі.

А вось аднае сустрэчы ёсць і дакладная дата: 16 лістапада 1978 года ў школу прыязджалі адразу тры літаратары – Станіслашў Шушкевіч, Алесь Махнач, Захар Бірала. Чаму так дакладна адклалася ў памяці?.. Запіс аб гэта йдаце захаваўся ў мяне на адной з апошніх старонак кнігі Станіслава Шукевіча “Красавік. Вершы і казкі”, выдадзенай у “Народнай асвеце”. Цытую: “16. XI. 78 г. У школе была сустрэча з С. Шушкевічам, А. Махначом, З. Біралам. Узяў аўтографы (у кнізе “Універсітэт паэтычны”)”. Тады, будучы вучнем восьмага класа, я мала што ведаў пра гэтых пісьменнікаў. Двое з іх прайшлі праз сталінскія лагеры – Захар Бірала і Станіслаў Шушкевіч. Алесь Махнач паспытаў фашысцкага палону.

Пройдуць гады – і я ўжо ў 1990-ыя гады пасябрую з Алесем Іванавічам Махначом. У нас з’явяцца агульныя краязнаўчыя інтарэсы. Напішу нават прадмову да яго кнігі пра уздзенскую вёсачку Нізок. У першай палове 1990-х будзе ў мяне і некалькі сустрэч з паэтам-земляком Захарам Біралам. Пра яго я напішу нарыс “Калючыя ружы лёсу”.

А з Станіславам Пятровічам Шушкевічам у звязку з маімі росшукамі па гісторыі беларускай літаратуры, па літаратурнаму краязнаўству ў мяне нават узнікне перапіска. Вось і адзін ліст зараз у мяне перад вачыма: “Ашхабад, в/ч 16 716 – Р, Карлюкевичу А.Н.”

Так, тады я жыў у Ашхабадзе. Была і бандэроль нават – з кнігамі ад Станіслава Пятровіча Шушкевіча. Паэт даслаў мне свій арыгінальны зборнік. І яшчэ – укладзеную ім кнігу вершаў паэтаў, якія не вярнуліся з Вялікай Айчыннай вайны…

Прыгадваючы гэты сціплы факт, думаю зараз пра тое, што падобныя сустрэчы былі свайго роду ўрокамі выхавання. Найперш – выхавання да мастацкага слова. Убачыўшы на свае вочы жывога літаратара, неяк іначай і да кніг яго пачыналі ставіцца. Спрабавалі, відаць, наталіцца цеплынёй слова ад чалавека знаёмага, ад таго, каму ты меў магчымасць задаць пытанне, каго ты чуў, які нечым станавіўся табе блізкім. Менавіта такой мне падаецца і вага сустрэчы з Станіславам Пятровічам Шушкевічам у лістападзе 1978 года ў Пухавіцкай сярэдняй школе.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 862 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии