Вторник, 24 10 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Пабачыў свет “сербскі нумар” часопіса “Полымя”

  • Вторник, 26 сентября 2017 10:13

У лютым 2018 года – гэтаму ўжо ёсць афіцыйнае пацвярджэнне – Сербія будзе прадстаўлена на традыцыйным мінскімі кніжным кірмашы як краіна – Ганаровы госць выстаўкі. Да гэтай падзеі беларускія кнігавыдаўцы, пісьменнікі рыхтуюць адмысловыя падарункі.

І першы з іх ужо пабачыў свет – дзявяты нумар літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса “Полымя”, які прысвечаны сербскай нацыянальнай літаратуры. Выпуск так і называецца – “Сербскі гасцінец”. Разам сабраны творы сербскіх пісьменнікаў, літаратурна-крытычныя і гісторыка-літаратурныя артыкулы беларускіх літаратуразнаўцаў, прысвечаныя сербскаму прыгожаму пісьменству. Іван Чарота пераклаў аповесць Драгаслава Міхаілавіча “Шукар месца”. Прадстаўлена ў часопісе і грунтоўная падборка сербскай паэзіі – “Замясці цеста надзённае”: з беларускім чытачом уступаюць у дыялог Душан Чолавіч, Мація Бечкавіч, Адам Пуслаіч, Райка Петраў Нога, Радамір Андрыч, Раша Пэрыч, Прэдраг Багданавіч Ці, Міча Цвіеціч, Ана Дудаш, Драган Лакічавіч, Србалюб Міціч. Перакладчык – ізноў жа знаны сербіст Іван Чарота, які, дарэчы, з’яўляецца членам-карэспандэнтам Сербскай Акадэміі навук.

Падборку вершаў Ваіслава Караджыча “Пакуль ува мне раяцца сонцы…” прадставіла чытачу перакладчыца Іна Фралова. Асобна вылучаны пераклады ў раздзеле “Лепшыя ўзоры сербскай сатырычнай афарыстыкі”. Дарэчы, гэта не першая падобная публікацыя ў “Полымі”, І, пэўна, даўно ўжо наспела патрэба выпусціць пераклады на гэтую тэму асобнай кнігай, што, спадзяёмся, і будзе зроблена ў самы бліжэйшы час.

Змешчаны ў дзявятым нумары і шэраг літаратурна-крытычных артыкулаў: “Мусульманскі свет у раманах Іва Андрыча” Ганны Навумавай, “З любоўю да славянскага пісьменства” Івана Штэйнера, “Легендарная асоба славянскага свету XVIII стагоддзя Міхаіл (Мануіл) Казачынскі” Івана Чароты.

Кастусь Ладуцька

Фота ў загалоўку: перакладчык сербскай літаратуры Іван Чарота

Прочитано 104 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии