Вторник, 24 10 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

З гiсторыi "Маладосцi". Як у лепшых дамах Парыжу...

  • Пятница, 06 октября 2017 09:13

Напярэдадні свайго 65-годдзя "Маладосць” звярнулася да вытокаў. У № 10  рассказваецца аб тым, што агульнага паміж “Маладосцю” і рэстаранам “Кухмістр” і чаму дом No 40 па вуліцы Карла Маркса ў Мінску — гэта не зусім тое самае, што дом No 17 па rue de Beaujolais у Парыжы.

 Як памятаем, на rue de Beaujolais, 17, у размешчаны там рэстаран Le Grand Vefour дзеля сваёй любімай стравы — грудзінкі маладога баранчыка, гарніраванай белай фасоляй, часта заходзіў пісьменнік Віктор Гюго. Зрэшты, як і многія іншыя зоркі літаратуры, жывапісу, музыкі і тэатра. На Карла Маркса, 40 — у тагачасна-тамтэйшую рэдакцыю літаратурна-мастацкага часопіса «Маладосць» — заходзілі Пімен Панчанка і Янка Брыль, Генадзь Бураўкін і Васіль Зуёнак, Васіль Быкаў і Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін і Мікола Аўрамчык, Георгій Паплаўскі і Пятро Драчоў, кампазітар Лучанок і касманаўт Кавалёнак — хто з новымі творамі, хто ў госці, а хто на штодзённую працу.

Янка Брыль і Мікола Аўрамчык

Васіль Зуёнак і Уладзімір Кавалёнак

«Маладосць» у гэтым будынку займала чатыры пакоі. «У першым сядзелі галоўны з намеснікам, у другім — рэдактары аддзелаў паэзіі і прозы, у трэцім — адказны сакратар і аддзел культуры, у чацвёртым — самым шумным! — машыністка Ларыса Пятроўна Кунько з нязменнай цыгарэцінай у роце, аддзел публіцыстыкі, тэхрэд, карэктар і мастак, — успамінае Леанід Дайнека, адказны сакратар часопіса 1972—1988 гадоў. Між іншым, вось так пачнеш чытаць успаміны пра «Маладосць» — Дайнекі, Далідовіча, Бутэвіча, Камейшы ды іншых з тых, каму ёсць што ўспомніць вартае, — і пераканаешся яшчэ і ў тым, што і паміж часопісамі, беларускім і якім-небудзь французскім, калі яны абодва легендарныя, — розніца таксама ўмоўная. Ва ўсякім разе, не большая, чым паміж белай мачанкай і соусам бешамель.

«Ага, ледзь не забыўся, — працягвае Дайнека, — у саменькім падвале меўся яшчэ пакойчык, дзе ў кампаніі апаратуры засядаў Валянцін Ждановіч — разумны хлопец і апантаны фатограф».

Валянцін Ждановіч перад будынкам

Валянцін Ждановіч тады паліў люльку

Побач захоўваліся негатывы, сушыліся на вяроўках стужкі, а за імі размяшчаўся другі пакой, дзе можна было адпачыць, паслухаць радыё, пагутарыць

Валерыя Ждановіч, якой яна была, калі пазнаёмілася з працай таты

Ігар Лучанок і Генадзь Бураўкін

Зразумела, што ўсе «маладосцеўскія» зоркі — літаратуры і жывапісу, музыкі, тэатра і нават космасу — засталіся на здымках Валянціна Ждановіча. А яго працоўнае месца ў цокальным паверсе названага дома было акурат там, дзе цяпер знаходзіцца рэстаран «Кухмістр», у якім за рубель можна пакаштаваць страву пад назвай «Халяўкі» (гэта папросту накроены жытні хлеб з кружком салёнага гурочка і шматком сала «з прораззю» — несусветная смаката!), а за дваццаць — з’есці слуцкі кручонік (загорнутае ў блінец філе птушкі з грыбамі); можна, згаладаўшыся, добра наесціся «гарачай патэльняй» (бульба з сялянскай каўбаскай і грудзінка з зялёнай цыбулькай) або злёгку перакусіць румянай смажанкай «Таямніца старога войта» (начыненай ялавічынай, грыбамі і бульбай з морквай). Іншымі словамі кажучы, паспрабуй яшчэ вызначыць, дзе твая душа атрымае больш — у Le Grand Vefour на rue de Beaujolais, 17 у Парыжы ці ў «Кухмістры» на Маркса, 40 у Мінску: і тут і там прапануецца тое, што спалучае смак не толькі з эстэтыкай, але і з гісторыяй, ды толькі ў другога гісторыя наша.

З поўным тэкстам артыкула можна пазнаёміцца ТОЛЬКІ ў кастрычніцкім нумары “Маладосці”. Не прапусціце самы смачны матэрыял гэтай восені!

Кірыл Мяцеліца

Прочитано 59 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии