Вторник, 24 10 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Друкуецца ў "Маладосцi". Ігар Сукманаў: Кіно — гэта сфера дыспутаў і разважанняў

  • Пятница, 13 октября 2017 02:20

 

Пра каляфестывальнае жыццё і кінематограф з праграмным дырэктарам ігравога кіно Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» Ігарам Сукманавым размаўляла Святлана Курганава.

 

— Як ідзе адбор фільмаў, па якой схеме? Бо, як разумею, у праграму трапляе не ўсё.

— Фестываль робіць упор на кінематаграфію краін былой камуністычнай прасторы. Гэтыя краіны нам калісьці былі вельмі блізкія ідэалагічна. А сёння кожная абрала свой шлях развіцця. Але разам з тым нас вельмі шмат аб’ядноўвае. Атрыманне незалежнасці — гэта ў нейкай ступені страта нявіннасці. І гэта адказнасць перад жыццём, перад светам, якая становіцца ўсё больш вострай. Змены ўплываюць не толькі на стан грамадства, але і на персанальныя гісторыі.

Адбор фільмаў шмат у чым працэс інтуітыўны. Гэта называецца «раскласці пасьянс». Нам часта кажуць: «Вы адбіраеце карціны так проста: Канскі кінафестываль, Берлінскі кінафэст — усё, што ляжыць на паверхні, тое і бярэцца». Але бярэцца ў пэўнай камбінацыі, таму што кожны фільм не існуе сам па сабе. Трэба не проста паказаць фільмы з Кыргыстана або Эстоніі. Важна паказаць менавіта тыя карціны, што будуць карэляваць з іншымі фільмамі. Або нейкім чынам адлюстроўваць рэчаіснасць, або рэфлексаваць на тэму той рэальнасці, у якой мы жывём.

 

— Для фестывалю вы праглядаеце вельмі шмат фільмаў. Колькі ў дзень?

— Па-рознаму — ад двух да пяці-шасці. Можна, вядома, бегчы «галопам па Еўропах». Але я за пільны падыход.

 

— Каб глядзець столькі фільмаў, на кіно трэба хварэць. Як вы захварэлі на кіно?

— А я з гэтым нарадзіўся. Лічу гэта прызначэннем. Мо і надта самалюбіва гучыць, але гэта так. Колькі сябе памятаю, я вельмі люблю кіно. Для мяне экран і цёмная зала — магія, таінства, неадрыўнае ад мяне. У галаве заўсёды будуць кінапляцоўкі, куды я хадзіў у дзяцінстве.

 

— Што можна чакаць ад фестывалю сёлета?

— Фестываль будзе праходзіць пад слоганам «Ісціна, каханне і прыгажосць». Усе фільмы — удзельнікі фестывалю — пра гэта трыадзінства. Мы бяром філасофскае паняцце любові да жыцця. Таму гэта адзінства — ісціна, каханне, прыгажосць — для нас з’яўляецца першарадным.

Напрыклад, праграмным фільмам 2017 года стала карціна Сяргея Звягінцава «Нелюбоў» («Нелюбовь»). Што значыць адчужэнне людзей, што значыць іх збліжэнне? Нашы карціны таксама ў нейкай ступені будуць спрабаваць закрануць гэты бок рэальнасці. Прэм’ера карціны Звягінцава адбылася ў маі, а мы сваю канцэпцыю выпрацавалі яшчэ ў снежні. Гэта тэма сёння для многіх мастакоў найбольш актуальная.

 

Поўны тэкст чытайце ў кастрычніцкім нумары часопіса “Маладосць”.

Прочитано 31 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии