Вторник, 16 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сем тамоў з Паднябеснай

  • Четверг, 19 октября 2017 08:53

 

У выдавецтве “Мастацкая літаратура” рыхтуецца да друку першы том з серыі кніг “Культура Кітая”.

Пра гэта ішла размова на перамовах дырэктара беларускага выдавецтва Алеся Бадака і віцэ-прэзідэнта “Кітайскай выдавецкай групы” Лі Яна. Пераклад на беларускую мову папулярнага ў Паднябеснай энцыклапедычнага выдання здзяйсняецца з арыгінала. Вось як каменціруе праект Алесь Бадак: “Тэма 
падобнага супрацоўніцтва ўзнікла не спантанна. Яшчэ на лютаўскай кніжнай выставе-кірмашы мы сустракаліся з кітайскімі кнігавыдаўцамі ды вялі размову пра выбар галоўных кірункаў у прадстаўленні кітайскай кнігі ў Беларусі. Мяркуемае знаёмства з сямітомнікам “Культура Кітая” — толькі пачатак той шматабсяжнай працы, якая запланавана ў частцы беларуска-кітайскага кнігавыдавецкага, літаратурнага супрацоўніцтва”.

Раней “Мастацкая літаратура” выдала кнігу вершаў класіка кітайскай паэзіі Лі Бо. Грунтоўны зборнік пабачыў свет на рускай мове. У планах выдавецтва — выданне новых і ранейшых перакладаў кітайскіх народных казак. А ў аўтарскай кнізе перакладаў маладой паэтэсы Юліі Алейчанкі “Вецер у валасах”, якая таксама рыхтуецца да друку, пэўнае месца займаюць перастварэнні на беларускую мову вершаў Мэн Хаажаня і Сюй Чжымо.

Ад рэдакцыі. Выдавецкі дом “Звязда” з 2014 года рэалізуе праект “Светлыя знакі. Паэты Кітая”. 26 верасня ў Мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” прэзентаваліся 9 кніг з серыі перакладаў, што пабачылі свет, а таксама ілюстрацыі да іх.

Голас Радзімы № 40 (3544), чацвер, 19 кастрычніка, 2017 у PDF
 
Алесь Карлюкевіч
Прочитано 342 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии