Вторник, 15 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Маладосць” маладзее і іншыя навіны

  • Суббота, 21 октября 2017 00:49

На прэс-канферэнцыі “Аб мерапрыемствах, накіраваных на ўзмацненне камунікацыі з творчай моладдзю”, што прайшла 18 кастрычніка ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь, прагучалі дзве супер-навіны: “Маладосць” маладзее і (увага!) ідзе па слядах знакамітай “The New York Times”! А цяпер падрабязней.

Мерапрыемства пачалося з уступнага слова дырэктара выдавецкага дома “Звязда” Паўла Сухарукава, які адзначыў, што таленавітая моладзь Беларусі мае ўсе ўмовы для творчага развіцця, а такія часопісы, як  “Маладосць” і “Бярозка”, з’яўляюцца выдатнымі стартавымі пляцоўкамі для тых, хто пачынае свой шлях у літаратуры.

Пасля слова ўзяла галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава. Яна анасавала новы праект MALADOST-Unlimited– пакет электронных тэматычных зборнікаў, створаных па матэрыялах, друкаваных у часопісе ў розныя часы. Кожны зборнік звярстаны ў фармаце электроннай кнігі. На дадзены момант плануецца сем такіх зборнікаў:
Maladost-arch (самыя цікавыя публікацыі мінулых дзесяцігоддзяў), Maladost-non-fiction (самыя актуальныя артыкулы), Maladost-fiction (проза), Maladost-fan (фантастыка і фэнтэзі), Maladost-trans (пераклады), Maladost-smile (гумар), Maladost-history(гістарычныя матэрыялы). Ідэю праекта рэдакцыя “Маладосці” запазычыла ў амерыканскай газеты “The New York Times”. Цалкам MALADOST-Unlimited будзе прадстаўлены чытачам у 2018 годзе, але першы зборнік серыі Maladost-smile ужо падрыхтаваны і ў хуткім часе з’явіцца ў продажы на https://www.belpressa.by/.

Рэдактар аддзела прозы “Маладосці” Маргарыта Латышкевіч і галоўны рэдактар “Бярозкі” Кацярына Захарэвіч расказалі пра парадак правядзення Рэспубліканскага конкурсу літаратурнай творчасці студэнтаў і школьнікаў “БрамаМар” і яго састаўной часткі “БрамаМар-юні”. Важна адзначыць, што лепшыя конкурсныя творы будуць надрукаваны ў “Маладосці” і “Бярозцы”.

Не абышлі ўвагай і конкурс маладых літаратараў “Першацвет”. Аб ім з нагоды завяршэння прыёму заявак (30 кастрычніка) распавёў дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак, які выказаў спадзяванне, што хто-небудзь з удзельнікаў “Першацвета” ў блізкай будучыні напіша сапраўдны нацыянальны бестселер. Падрабязней з умовамі конкурсу можна пазнаёміцца на http://sozvuchie.by/proza/item/286-pershatsvet-2017.html.

Ну, і напрыканцы намеснік галоўнага рэдактара “Маладосці” Дзмітрый Шулюк паведаміў, што на падставе Артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі” ад 7 снежня 2009 г. № 65-З, згодна з якім маладымі грамадзянамі з’яўляюцца асобы ва ўзросце ад 14 да 31 года, а таксама з мэтай падтрымкі адоранай моладзі, надання творчага імпульсу і стымулявання прафесійнага патэнцыялу для аўтараў раздзелаў “Паэзія” і “Проза” часопіса “Маладосць” з № 10 2017 года ўводзіцца ўзроставы цэнз з верхняй мяжой 35 гадоў.

“Маладосць” перагарнула яшчэ адну старонку сваёй гісторыі і пачала пісаць новую. Заставайцеся з намі – і не пашкадуеце!

Кірыл Мяцеліца, “М”

Крынiца: Звязда

Прочитано 511 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии