Пятница, 18 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Віншуем літаратара-земляка

  • Четверг, 26 октября 2017 00:38

Спаўняецца 65 гадоў вядомаму рускаму і беларускаму празаіку, публіцысту, паэту, перакладчыку, сакратару Саюза пісьменнікаў Расіі Валерыю Казакову.

Валерый МІкалаевіч нарадзіўся на Магілёўшчыне – 26 кастрычніка 1952 года. Доўгі час працаваў у ваеннай журналістыцы. Быў карэспандэнтам газеты "Красная звезда". Закончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага.

Выдаў нямала кніг прозы, паэзіі, публіцыстыкі. На рускай і беларускай мовах. Адзін са зборнікаў вершаў Валерыя Казакова пабачыў свет у маскоўскім выдавецтве "Время". Шырокі розгалас атрымаў нядаўні раман Валерыя Казакова "Чорны кот" (выйшаў у выдавецтве "Харвест"), прысвечаны драматычным падзеям Вялікай Айчыннай вайны, а таксама – сённяшняй палітычнай, сацыяльнай гісторыі нашай краіны. Раман перакладзены на беларускую мову і надрукаваны ў часопісе "Дзеяслоў".

Варта адзначыць, што Валерый Казакоў – актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця. З'яўляецца намеснікам старшыні ФНКА "Беларусы Расіі". Доўгі час узначальваў гэту грамадскую арганізацыю. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Валерый Казакоў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Творы члена Саюза пісьменнікаў Расіі і члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Валерыя Казакова перакладзены на розныя мовы народаў свету.

 

Сяргей Шычко

Фота БЕЛТА

Прочитано 468 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии