Суббота, 18 11 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Студэнцкiя творы друкуюцца ў “Маладосцi”

  • Вторник, 14 ноября 2017 00:05

Як распавядалася на "Созвучии", ужо зусім хутка - з 1 снежня пачнецца прыём заявак чарговага сезона рэспубліканскага літаратурнага конкурсу "БрамаМар", арыентаванага на ўдзел беларускіх студэнтаў і іншых катэгорый навучэнцаў. Лепшыя конкурсныя творы будуць надрукаваны ў "Маладосці". 

Яшчэ раней чытачы часопіса ўбачаць сачыненні кітайскіх студэнтаў. 

“Я прывыкла да высокіх будынкаў і ажыўленых кітайскіх вулак, але спакойнае жыццё ў беларускай сталіцы падалося мне вельмі прывабным”, – піша Чжао Бісюань, студэнтка Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў, распавядаючы ў форме сачынення пра сваю паездку ў Беларусь, здзейсненую гэтым летам.

Яна і тры яе сяброўкі-студэнткі, а таксама выкладчык прынялі ўдзел у 3-й Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, заняткі якой прайшлі ў Мінску з 1 па 16 ліпеня. Ад таго незабыўнага для нашых кітайскіх гасцей часу мінулі месяцы, якія прыблізілі новае ўзрушэнне: іх сачыненні-вандроўкі друкуюцца на старонках часопіса “Маладосць”. Чатыры творчыя справаздачы пра адзін і той жа двухтыднёвы візіт калі і паўтараюцца пералікам нейкіх падзей, то не паўтараюцца апісаннямі перажытых эмоцый. Тая самая Чжао Бісюань праз адзін толькі выпадак перадае ўсю сардэчнасць равеснікаў-беларусаў: “Калі мы не здолелі адшукаць дарогу “дадому” – да інтэрната, у якім жылі, то два беларускія студэнты ласкава прапанавалі нам дапамогу. Даведаліся адрас і, хоць было няблізка, узяліся суправаджаць нас, баючыся, што зноў  заблукаем. Незнаёмыя людзі размаўлялі з намі як з сябрамі, распытвалі пра Кітай, паказвалі свой горад і зычылі...  закахацца ў ім”.

Ян Кэхуэй апісала ўражанні ад візіу ў беларускую сям’ю: “У суботу пасля заняткаў хадзілі ў госці да нашага беларускага выкладчыка Дар’і, якая прыгатавала нам смачную вячэру. Мы ўсе сядзелі за сталом, частаваліся і размаўлялі. Я адчувала сябе як дома”.

Кітайскія студэнты наведалі Хатынь і Полацк, а ў Мінску іх не толькі вучылі беларускай мове, гісторыі і культуры, не толькі прымалі ў сем’ях, але і ладзілі экскурсіі па самых цікавых музеях. Абавязковымі месцамі візітаў сталі Інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і індустрыяльны парк “Вялікі камень”.

 

Iндустрыяльны парк “Вялікі камень”

 

“У апошнія гады стасункі паміж Кітаем і Беларуссю выйшлі на новы ўзровень, краіны ўсталявалі стратэгічнае партнёрства, умацавалі супрацоўніцтва і культурны абмен”, – піша Віка Вансюеін. Яна спадзяецца, што ў будучыні здолее  ўнесці свой уклад у развіццё абедзьвюх краін. Студэнтка прызналася, што толькі тут, у самой Беларусі, даведалася “сапраўды шмат пра што. Раней лічыла, што Мінск – гэта маленькі нябойкі гарадок, хоць ён і з’яўляецца сталіцай. А цяпер пераасэсавала сваё ўяўленне і глыбока ў яго закахалася”. Не толькі Віка палюбіла наша чыстае паветра, сіняе неба і акуратныя вуліцы, “дзе паўсюль цвітуць кветкі і жывуць галубы”. Шы Жуйдань атрымала ў душу “нешта такое, што будзе там захоўвацца доўгі час”. На занятках летняй школы яна палепшыла сваю беларускую, даведалася пра гісторыю, культуру і рэлігію на Беларусі. “Пра паездку ў гэтую краіну мне цяжка напісаць шмат, – прызналася аўтарка самага кароткага сачынення, і апраўдалася, патлумачыўшы: – Я баюся, што не здолею падабраць правільныя словы, каб перанесці перажытае на паперу. Я ведаю, што гэтая краіна хутка расце і мяняецца нават не па днях, а па хвілінах. І я жадаю ёй у гэтым толькі поспеху”. Апошнія словы ў яе сачыненні па-беларуску гучыць так: “Да спаткання, Беларусь! Спадзяюся, што зноў хутка ўбачымся”.

Экземпляры часопіса “Маладосць” з сачыненнямі пра Беларусь трапяць у рукі іх аўтараў ужо хутка. Да таго ж, будзе абвешчаны конкурс новых сачыненняў – для студэнтаў адразу трох цэнтраў вывучэння беларускай культуры ў Кітаі: у Шанхаі, Цяньцзіне і Пекіне.

Начны Шанхай

Прочитано 33 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии