Вторник, 21 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Беларускі літаратурны Харкаў

  • Понедельник, 11 Декабрь 2017 09:41

Хто з беларускіх пісьменнікаў звязаны з Харкавам ва Украіне? Да ўвагі краязнаўцаў – некаторыя згадкі пра літаратараў, якія спрычыніліся да гэтага горада.

Харкаў – з тых літаратурных старонак Украіны, якая ў значнай ступені фарміравала нацыянальную культуру, нацыянальны мастацкі свет на працягу многіх часін. Возьмем, да прыкладу, дваццатыя гады дваццатага стагоддзя… Тады проста велізарная плеяда украінскіх і рускіх пісьменнікаў выйшла ў шырокі свет менавіта з Харкава. А ўвогуле з старажытным горадам, горадам універсітэтаў і музеяў (пяты ў Расійскай імперыі універсітэт заснаваны менавіта тут – у 1805 годзе; а ВНУ ў горадзе на сённяшні дзень – 45! Музеяў жа ў Харкаве – 16, а бібліятэк – 80!) так ці іначай звязаны Велямір Хлебнікаў, Мікалай Асееў, Сяргей Ясенін, Анатоль Марыенгоф, Барыс Слуцкі, Барыс Чычыбабін, Паўло Тычына, Уладзімір Сасюра, Васіль Элан-Блакітны, Астап Вішня, Васіль Місік, Вадзім Левін, Іван Бунін, Вадзім Сабко… Пералік можна доўжыць. І, канешне ж, так ці іначай з Харкавам звязаны і беларускія пісьменнікі.

Горад пакінуў свой след у жыцці народнага песняра Беларусі Янкі купалы. Зазірнём ў персанальную энцыклапедыю ««Янка Купала»: « (Купала) быў у Харкаве ў кастрычніку 1932 года, калі ездзіў у Запарожжа на адкрыццё Днепрагэса…» Тады наш славуты суайчыннік наведаў у Харкаве трактарны завод і Літаратурны інстытут імя Т. Р. Шаўчэнкі. Яшчэ раз у Харкаве Купала пабываў у 1935 годзе. Тады на адкрыцці помніка Вялікаму Кабзару Купала прачытаў свой верш «Памяці Шаўчэнкі». Пра тую паездку народны песняр Беларусі расказаў 1 красавіка 1935 года ў артыкуле на старонках «Звязда». Праездам з Каўказа Янка Купала ў 1938 годзе спыняўся ў Харкаве, сустракаўся з украінскімі калегамі-літаратарамі.

Калі згадваць імёны іншых літаратараў, то нельга абыйсці ўвагай той факт, што ў 1943 годзе ў вызваленым ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў горадзе працавала бібліятэкарам беларускі празаік Алена Васілевіч (нарадзілася ў вёсцы Ліпнікі Слуцкага раёна). А паэта, празаіка, удзельніка беларускага літаратурнага жыцця ў Латвіі Віктара Вальтара (1902 – 1931) з Харкавам пазнаёміла іншая вайна – Першая сусветная. Тады ва Украіне будучы літаратар знаходзіўся ў далёкім ад Беларусі горадзе разам з бацькамі – у бежанстве.

Ураджэнец Барысава празаік Васіль Гігевіч (нарадзіўся на Барысаўшчыне, у вёсцы Жыцькава, у 1947 годзе) паступіў на фізічны факультэт Харкаўскага універсітэта пасля Жыцькаўскай дзесяцігодкі. І было гэта ў 1964 годзе. Праўда, ужо з першых гадоў вучобы маладога чалавека цягнула да літаратуры, журналістыкі. Васіль закончыў  факультэт грамадскіх навук па спецыяльнасці журналістыка. Першае апавяданне Васіль Гігевіч надрукаваў у часопісе «Полымя» у 1972 годзе – «Калодзеж». Але ўжо тады малады літаратар жыў і працаваў у роднай старонцы. Васіль Гігевіч – аўтар кніг «Спелыя яблыкі», «Калі ласка, скажы», «Астравы на далёкіх азёрах», «Доказ ад процілеглага», «Мелодыі забытых песень», «Карабель», «Марсіянскае падароожжа» і інш. Проза нашага земляка перакладалася і на украінскую мову.

У Харкаве выкладаў гісторыю беларускі вучоны, этнограф, фалькларыст, літаратуразнавец Мітрафан Доўнар-Запольскі (1867 – 1934). І было гэта ў 1920-1922 гады.

Болей эпізадычнымі з’яўляюцца стасункі з Харкавам у беларускага паэта Уладзіміра Дубоўкі (1900 – 1976). Наш суайчыннік, які нарадзіўся на Віцебшчыне ў Пастаўскім раёне, прыязджаў у Харкаў на шаўчэнкаўскае свята ў 1924 годзе. Між іншым, у розныя гады У. Дубоўка праяўляў цікавасць да украінскай літаратуры. У 1926 годзе ў Мінску выйшла перакладзеная ім п’еса украінскага драматурга І. Мыслінскага «Общепонятная» мова». У. Дубоўка звяртаўся да перакладаў паэзіі Паўло Тычыны, Міхайлы Рыльскага, Уладзіміра Сасюры. І самога Уладзіміра Дубоўку вельмі шмат перакладалі на украінскую мову – у 1974 годзе ў Кіеве выйшла яго кніга «Як сінячок да сонца лятае», а ў 1977 – аповесць «Як Алік у тайзе заблуукаў». Сярод украінскіх перакладчыкаў Уладзіміра Дубоўкі – Тарас Масэнка, Тамара Каламіец, Уладзімір Лучук, Барыс Сцепанюк і шмат хто яшчэ. Такая пашана дарагога каштуе.

Сёння мала хто памятае старога беларускага літаратара Міхася Дуброўскага (1897 – 1983). Паэт, драматург, перакладчык нарадзіўся на Краснапольшчыне. Памёр у Гродна. Абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў выкладчыкам Гродзенскага педінстытута (сёння – універсітэт). У 1915 – 1916 гг. М. Дуброўскі працаваў раз’язным паштальёнам у Харкаве.

Янка Журба – легенда беларускай літаратуры. Паэт, перакладчык. Нарадзіўся на Віцебшчыне, у вёсцы Купніна (цяпер – Чашніцкі раён Віцебскай вобласці).  З 1914 года наш зямляк вучыўся на вышэйшых камерцыйных курсах у Харкаве. З-за матэрыяльных цяжкасцяў вучобу давялося спыніць. А яшчэ да 1911 года Я. Журба працаваў настаўнікам у гарадскім вучылішчы ў Канстанцінаградзе (цяпер – Чырванаград Харкаўскай вобласці). На той час пісьменнік ужо друкаваўся ў «Нашай ніве»… Мо там, у Чырванаградзе (тады –і Канстанцінаградзе) наш зямляк сустракаўся з будучымі украінскімі пісьменнікамі Леанідам Первамайскім, Васілём Шчогалевым, Іванам Сенчанкам..? Тады яшчэ зусім дзецьмі маглі ж яны недзе перасекчыся з настаўнікам у невялікім павятовым гарадку…

Задоўга да прыезду на Харкаўшчыну Янкі Журбы з Харкавам звязаў свой лёс другі беларускі літаратар – празаік, паэт, драматург Кандрат Лейка (1860 – 1921), які нарадзіўся ў вёсцы Збочна Слонімскага павета Гродзенскай губерні. Яшчэ ў 1884 годзе К. Лейка пераехаў на Харкаўшчыну. Праацавў настаўнікам у Лініўскім і Аснавянскім народных вучылішчах У 1893 годзе выдаў у Харкаве падручнік «Руская азбука». У 1896 годзе быў прызначаны інпсектарам Харкаўскага вучылішча сляпых дзяцей. Наш зямляк зарэкамендаваў сябе добрым спецыялістам у навучанні сляпых дзяцей. Друкаваўся з артыкуламі, карэспандэнцыямі ў газетах «Харьковские губернские ведомости», «Южный край». Пачынаючы з 1911 года, К. Лейка друкаваўся ў «Нашай ніве». А з Харкавам, Харкаўшчынай лёс пісьменніка быў звязаны да 1918 года. Відавочна, што многія мастацкія творы К. Лейкі былі народжаны менавіта ва украінскай жыццёвай прасторы.

Пад Харкавам быў цяжка паранены ў Вялікую Айчынную вайну беларускі празаік Мікола Лупсякоў (1919 – 1972).

«Харкаўская» біяграфія беларускай літаратуры – толькі частка беларуска-украінскіх літаратурных сувязяў. Ды і выкладзеныя згадкі – далёка не поўная карціна. Яшчэ, відаць, з часам будуць дапісаны яе многія старонкі.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 234 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии