Вторник, 21 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Зборнік апавяданняў пра Мінск выйдзе па выніках літаратурнага конкурсу

  • Четверг, 01 Февраль 2018 08:39

 

Мэта гэтага адмысловага спаборніцтва — заахвочванне і падтрымка літаратурнай творчасці маладых людзей, папулярызацыя чытання, нацыянальнай мовы і культуры. Ідэя «10 + 10» належыць арганізатарам фестывалю «Горад і кнігі», які сёлета пройдзе 18—19 мая ў Мінску трэці раз. «Горад і кнігі» — праект, арганізаваны валанцёрамі. За ўвесь час у яго рамках адбылося больш за 300 кніжных і літаратурных мерапрыемстваў, якія наведалі звыш 16 тысяч чалавек. Конкурс «10 + 10» праводзіцца сумесна з часопісам «Маладосць». Пасля яго заканчэння ў адным выданні будуць сабраныя кароткія творы пра беларускую сталіцу 10 вядомых аўтараў і 10 аўтараў-пачаткоўцаў.

На конкурс прымаюцца творы прозы на беларускай мове, якія раней нідзе не былі апублікаваныя. Удзельнікам можа стаць любы грамадзянін краіны ва ўзросце 18—30 гадоў. Найлепшыя работы будуць выбраныя прафесійным журы, у склад якога ўвойдуць арганізатары конкурсу. Больш падрабязна з яго ўмовамі можна азнаёміцца на сайце фестывалю «Горад і кнігі». Частку тыражу зборніка плануецца перадаць у бібліятэкі краіны. Апавяданні пераможцаў таксама будуць надрукаваныя ў часопісе «Маладосць». Творы прафесійных аўтараў апублікуюць на старонках выданняў — партнёраў праекта — да выхаду зборніка, прэзентацыя якога адбудзецца на фестывалі «Горад і кнігі».

Крыніца: zviazda.by

Прочитано 206 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии