Понедельник, 19 02 2018
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Выйшла кніга перакладаў Юліі Алейчанкі «Вецер у валасах»

  • Среда, 07 февраля 2018 09:58

У пярэдадзень ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, якая пачне сваю работу 28 лютага, Выдавецкі дом «Звязда» выпусціў кнігу перакладаў Юліі Алейчанкі «Вецер у валасах». 

 

Азербайджанец Мікаіл Мушфіг, рускія Сяргей Комаў, Андрэй Каровін, кітайцы Мэн Хаажань, Сюй Чжымо, літовец Майроніс, балкарац Саліх Гуртуеў, чачэнка Лула Куні, таджык Нізом Касім, украінцы Леся Мудрак, Сяргей Савін прадстаўляюць паэтычны свет некалькіх нацыянальных літаратур, некалькіх краін. Юлія Алейчанка ў бязмежным паэтычным свеце выбрала тых паэтаў і тыя творы, якія, відавочна, імпануюць яе ўласнаму мастацкаму светапогляду. «Праўда адвечная / ўстане на поўны рост — / як з дробнай хвілі ствараецца вечнасць. / Сэнс жыцця існы пануе наўпрост: / мрэ чалавек, / ды жыве заўжды чалавечнасць», — паўтарае за таджыкам Нізомам Касімам перакладчыца. Прачытаўшы ў перакладзе Юліі Алейчанкі кітайскага паэта Сюй Чжымо («Я воблака сярод нябёс, / Што ў тваёй хвалі адаб'ецца...»), неўпрыкмет загараешся інтарэсам да паэтычных сімвалаў Паднябеснай. Як і найлепшыя беларускія майстры паэтычнага перакладу Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Васіль Зуёнак, маладая паэтэса ўпэўнена ў вартасцях тых сімвалаў і вобразаў, на якія яна звярнула ўвагу. Можна смела сказаць, што мастацкі, паэтычны густ Юліі Алейчанкі дапаможа нашаму айчыннаму чытачу ў вандроўках па паэтычным Сусвеце.

Дарэчы, перакладчыца — укладальнік адметнага творчага праекта «Светлыя знакі: паэты Кітая», кніжнай серыі, у якой пабачылі свет дзесяць вершаваных зборнікаў мастакоў слова Паднябеснай. І гэты факт таксама дадае ўпэўненасці, што з часам шмат большая анталогія паэтычных перакладаў Юліі Алейчанкі прыйдзе да чытача. А зараз усё новыя і новыя здзейсненыя ёю пераўвасабленні паэзіі творцаў розных нацыянальных літаратур друкуюцца на старонках часопісаў «Полымя», «Маладосць», газеты «Літаратура і мастацтва».

Сяргей Шычко

Крыніца: zvizda.by

Прочитано 63 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии