Четверг, 19 07 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID: 834

Перакладчыкі — мастоў будаўнікі

  • Четверг, 08 Февраль 2018 09:46

У Элісце, сталіцы Калмыкіі, у выдавецтве “Джангар” выйшла кніга “Беларускі матыў”

У новай кнізе, якая выйшла на беларускай і рускай мовах, сабраны творы Францыска Скарыны, Янкі Купалы, Уладзіміра Дубоўкі, Рыгора Барадуліна, Міхася Пазнякова, Таццяны Сівец, Юліі Алейчанкі ды пераўвасабленні іх на рускую мову.

Аўтар перакладаў — астраханскі паэт Юрый Шчарбакоў. Дзякуючы яму ў Астрахані, як і ў недалёкай ад яе Калмыкіі, ствараецца сапраўдны цэнтр мастацкага перакладу. Юрый Шчарбакоў — збіральнік сяброў, генератар ініцыятыў у развіцці сувязяў розных нацыянальных літаратур. Зборнікі яго перакладаў пабачылі свет у Маскве, Элісце, Махачкале, Грозным, Астрахані — за тое і ўшанаваны руплівец расійскім ордэнам Дружбы, многімі літаратурнымі прэміямі.


“Мне пашчасціла паўдзельнічаць у адным з мінскіх сімпозіумаў “Пісьменнік і час”: там і завязаліся стасункі з беларускімі паэтамі, — расказвае Юрый. — Лістуюся з майстрамі, з моладдзю. Раюся: што выбраць для перакладаў. Захоплены вершамі Таццяны Сівец, Юліі Алейчанкі, знаходжу шмат цікавага ў паэтычнай спадчыне. Вельмі падабаюцца вершы Рыгора Барадуліна. Мару пра новыя кнігі перакладаў беларускай паэзіі”. А “Беларускі матыў” — толькі, прызнаецца, пачатак ягонай творчай дарогі як перакладчыка да Беларусі, беларускага мастацкага свету. 

Юрый Шчарбакоў збіраецца на кніжную выставу-кірмаш у Мінск, на традыцыйны сімпозіум літаратараў “Пісьменнік і час”. У апошнія гады беларуская літаратура больш актыўна “пайшла” ў рэгіёны Расіі — дзякуючы тамтэйшым пісьменнікам-сябрам. Імкнуцца нешта добрае зрабіць для знаёмства з ёй у Татарстане — Рэнат Харыс і Роберт Мінулін, у Чачні — Адам Ахматукаеў і Лула Куні, у Чувашыі — Валеры Тургай, ва Удмурціі — Вячаслаў Ар-Сяргі, у Калмыкіі — Эрдні Эльдышаў і Рыма Ханінава.

 

Алесь Карлюкевіч

Крыніца: sb.by

 

Прочитано 295 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии