Воскресенье, 24 06 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Міжнародны характар беларускага слова

У Мінску працуе Міжнародны сімпозіум літаратараў “Пісьменнік і час”.  З некаторымі яго ўдзельнікамі пагутарыў наш карэспандэнт.

Адам Ахматукаеў, паэт, перакладчык (Расія, Чачня):

Гэта ў мяне не першая сустрэча з беларускімі пісьменнікамі, з Беларуссю. Сёння я прывёз у Мінск кнігу перакладаў беларускай паэзіі, якая толькі што пабачыла свет у Грозным. Мае калегі дзівяцца, наколькі я захоплена працую як перакладчык менавіта з беларускай паэзіяй. А як не працаваць, як не захапляцца такой багатай літаратурай?! Мяне прываблівае класіка і сучаснасць. З асаблівай асалодай перакладаў вершы Міколы Купрэева і Аркадзя Куляшова, Янкі Купалы і Алеся Бадака… У паэзіі адлюстроўваецца твар народа, яго менталітэт. Таму і імкнуся сваім суродзічам распавесці пра Беларусь сучасную праз паэтычныя радкі.

Роберт Мінулін, народны паэт Татарстана (Расія, Татарстан):

Прыязджаў у Мінск, Смаргонь на Дзень беларускага пісьменства. Вельмі быў уражаны адкрыццямі ў Залессі, Кушлянах, іншых сакральных мясцінах Гродзеншчыны, Беларусі. А яшчэ раней пад уражаннем паланэза Міхаіла Клеафаса Агінскага напісаў верш, якім вельмі даражу. Народы аднолькавыя ў сваіх памкненнях жыць адной душой з сваёй Айчынай, аднолькавыя ў памкненнях да міралюбства, што сёння асабліва вылучае і дзяржаўную палітыку вашай краіны, і высокую грамадзянскую пазіцыю Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка. Амаль выпадкова даведаўся, што да майго 70-годдзя мінскае выдавецтва “Мастацкая літаратура” рыхтуе мой паэтычны зборнік у перакладзе на беларускую мову. І выйдзе ён у серыі “Сябрына: паэзія народаў Расіі”. Дзякуй, беларусы!

Валеры Тургай, паэт, перакладчык (Расія, Чувашыя):

Беларуска-чувашскае літаратурнае сяброўства асвятляюць імёны народнага песняра Беларусі Янкі Купалы, паэта і перакладчыка Юрася Свіркі, нашых чувашскіх класікаў, якія з асаблівым піетэтам ставіліся да беларускага мастацкага свету. І я знаходжуся ў палоне гэтага святла, у палоне беларускага прыцяжэння. Ваша літаратура, ваша паэзія аказваюць своеасаблівы магнетызм, прымушаюць задумвацца над многімі складнікамі жыцця, нашага існавання ў свеце. І, пэўна, таму так цікава і перакладаць беларускую паэзію, чым я і займаюся зараз.

Святлана Ананьева, літаратуразнаўца, крытык (Казахстан):

У час Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі змагаліся многія казахстанскія літаратары. Усе яны пакінулі шчымлівыя творы аб Беларусі, аб простых беларускіх людзях. У Казахстане гэта добра ведаюць. Найперш ведаюць прозу Адзія Шарыпава, якая прысвечана беларускай тэме. Разам са мною на сімпозіум прыляцела Клара Шарыпава – удава пісьменніка, грамадскага дзеяча, беларускага партызана. І я рада гэтай яе сустрэчы з Мінскам. Мы ў Казахстане вельмі любім Беларусь і беларусаў і ўсямерна імкнёмся злучаць памкненні нашых краін і нашых народаў у будаўніцтве цывілізаванага, міралюбівага грамадства, здольнага супрацьстаяць многім агрэсіўным пагрозам. Дзякуй міністэрству інфармацыі, беларускаму ураду за такую выключную магчымасць збірацца ў Мінску пісьменнікам розных краін на міжнародным сімпозіуме літаратараў “Пісьменнік і час”.

Усяго ў міжнародным пісьменніцкім форуме прымаюць удзел літаратары 22 краін свету. Сімпозіум “Пісьменнік і час” праходзіць у Мінску ўжо чацвёрты раз.

Гутарыў Мікола Берлеж

 

Прочитано 228 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии