Среда, 19 09 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

На адной мове

У межах XXV Мінскай міжднароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце прайшоў перакладчыцкі семінар «Праблемы мастацкага перакладу ў сучаснай літаратурнай прасторы».

На семінар запрасілі перакладчыкаў з ліку гасцей Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. З прывітальным словам ад МДЛУ выступіў прарэктар па вучэбна-выхаваўчай рабоце Уладзімір Пашкевіч. На пачатку размовы загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры МДЛУ пісьменнік Пятро Васючэнка пазнаёміў замежнікаў з гісторыяй развіцця перакладчыцкай дзейнасці на Беларусі. У паведамленні прагучала і імя Францыска Скарыны, які не толькі надрукаваў Псалтыр, але і пераклаў яго на зразумелую для сваіх суайчыннікаў мову.

Прарэктар МДЛУ па вучэбна-выхаваўчай рабоце Уладзімір Пашкевіч вітае ўдзельнікаў семінара.

Загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры, пісьменнік Пятро Васючэнка.

На сустрэчу з замежнымі гасцямі, якія ўжо зрабілі ўнёсак у перакладчыцкую справу, прыйшлі тыя, хто толькі пачынае шлях у гэтым рэчышчы, — студэнты МДЛУ. Будучыя перакладчыкі ўважліва слухалі больш дасведчаных калег. Да дыскусіі далучыліся і выкладчыкі МДЛУ. Суразмоўцы паспрабавалі высветліць, ці ёсць творы, якія немагчыма перакласці, абмеркавалі праблему аўтарскага права ў розных краінах, а таксама нюансы перакладу з блізкароднасных моў: пераклад патрэбны не толькі дзеля разумення інфармацыі — гэта яшчэ і культурны абмен паміж краінамі. Так, перакладаючы творы вядомых рускіх класікаў на беларускую мову, мы ўсведамляем і апрацоўваем літаратурную спадчыну суседзяў. Любоў Турбіна (Расійская Федэрацыя, г. Масква) падзялілася з прысутнымі сваім досведам у перакладзе з беларускай мовы. На думку перакладчыцы, некаторыя беларускія словы не варта мяняць на рускія ў пераапрацаваным тэксце: часам гучанне не менш важнае за дакладнасць, і дзеля захавання мастацкай вартасці твора неабходна пакідаць нязменнымі асобныя інтанацыйныя дробязі.

Удзячныя слухачы.

Галоўны рэдактар газеты "Літаратурная Расія" Вячаслаў Агрызка распавядае аб аўтараскім праве на мастацкія творы ў Расіі.

Пісьменніца Маргарыта Латышкевіч вядзе вечарыну.

Астраханскі паэт і перакладчык Юрый Шчарбакоў.

Чачэнскі паэт і перакладчык Адам Ахматукаеў.

Перакладчык, прафесар французскай літаратуры Жан Гараньён.

Паэт і перакладчык Роберт Мінулін (Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Татарстан) згадаў, як перакладаў на родную мову вершы Максіма Багдановіча.

— Дзеля асабістага развіцця і фарміравання мастацкага густу паэт павінен перакладаць сваіх калег, — сцвярджае Роберт Мінулін.

Дар’я Чарняўская

Фота Марыны Варабей

Крыніца: газета "Літаратура і мастацтва"

Прочитано 258 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии