Вторник, 21 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пошукі новых шляхоў узаемапаразумення

Пошукі новых шляхоў узаемапаразумення

Сярод іншых падзей 25-га Мінскага міжнароднага кніжнага кірмашу-выстаўкі быў і міжнародны сімпозіум “Пісьменнік і час”. Праходзіць ён у Мінску ўжо чацвёрты год запар. Традыцыйна – у час лютаўскага кніжнага кірмашу. Чаго чакаюць ад гэтай падзеі арганізатары? З якімі думкамі і планамі прыязджаюць на сімпозіум пісьменнікі розных краін свету?..

Па-першае, варта заўважыць, што час, адведзены на пленарнае пасяджэнне сімпозіума, не такі і вялікі, каб абмеркаваць абазначаныя тэматычныя абсягі. Ды і галоўнае памкненне ўсіх выступоўцаў – распавесці пра тое, што зроблена на ніве супрацоўніцтва з беларускай літаратурай, беларускімі пісьменнікамі. А зроблена за мінулы 2017 год дзеля пашырэння прасторы беларускага мастацкага слова сапраўды нямала. У Чачні выйшла кніга вершаў 19 беларускіх паэтаў у перакладах на беларускую мову. І хаця грозненскае выдавецтва пазначыла зборнік 2018 годам, то, відавочна, што бальшыню перакладаў чачэнскі майстар прыгожага пісьменства ажыццявіў на працягу мінулага 2017 года. Ды і друкаваліся гэтыя тэксты на чачэнскай мове ў перыёдыцы Чачэнскай Рэспублікі на працягу 2017 года. Калі яшчэ ўспомніць увагу чачэнскага часопіса “Нана” да беларускай літаратуры, увагу Лулы Куні (яна доўгі час была рэдактарам гэтага выдання), калі ўспомніць увагу і адмысловага чачэнскага перакладнога часопіса да беларускага мастацкага свету, то атрымліваецца добрае, плённае супольніцтва.

А яшчэ паэт і пераладчык Юрый Шчарбакоў з Астрахані прывёз у Мінск кнігу новых перакладаў беларускай паэзіі на рускую мову. Летась выдадзены па-сербску і “Вянок” Максіма Багдановіча. Яго перакладчыца Даяна Лазарэвіч таксама прымала ўдзел у сімпозіуме “Пісьменнік і час”. З Масквы прыехалі і прынялі ўдзел, выступілі  з аглядамі беларуска-расійскіх літаратурных стасункаў крытыкі Лола Званарова і Любоў Турбіна. Было пра што расказаць і Аляксандру Казінцаву – першаму намесніку галоўнага рэдактара часопіса “Наш современник”. У выданні часта друкуюцца беларускія аўтары. Шкада, што не змог па аб’ектыўных прычынах патрапіць на сімпозіум галоўны рэдактар часопіса “Роман-газета” Юрый Казлоў. На пачатку гэтага года пабачыў спецыяльны “беларускі выпуск” “Роман-газеты”, дзе пад адной вокладкай знайшлося месца творам Алега Ждана, Алеся Бадака, Алены Паповай, Людмілы Рублеўскай, Алены Брава. Будзем

спадзявацца, што традыцыя такіх выпускаў замацуецца і ў наступныя гады. Так што, атрымліваецца пагаварыць было пра што.

Магчыма, такая сканцэнтраванасць і з’яўляецца асновай, сур’ёзным грунтам  для далейшага развіцця прысутнасці сучаснай беларускай літаратуры ў свеце. Але, відавочна, што праграма сімпозіума павінна выходзіць за межы пленарнага пасяджэння. І такія спробы былі ўжо зроблены і сёлета. Удзельнікі сімпозіума пабывалі на семінары перакладчыкаў, у Саюзе пісьменнікаў Беларусі, у Купалаўскім музеі, міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі сімпозіума чыталі свае творы ў розных аудыторыях. Шкада, канешне, што не ўдалося зрабіць, напрыклад, творчы вечар аднаго толькі Адама Ахматукаева. Альбо – Юрыя Шчарбакова. Альбо – Валерывя Тургая, народанга паэта Чувашыі.

Па-другое, з чым усё такі вернуцца, вярнуліся ў свае краіны ўдзельнікі сімпозіума? Ці павязуць яны новыя кантакты, новыя стасункі ў Кітай, Італію, Казахстан, Кыргызстан? Чачэнскі паэт і перакладчык з Грознага Адам Ахматукаеў не ўпершыню прыехаў сёлетнім лютым у Мінск, Беларусь. Ён і раней гасцяваў у беларускай старонцы. І, зразумела, сам асабіста выпрацоўвае ўласныя ўяўленні пра стан беларускай літаратуры. Магчыма, і гэтым разам павязе з сабою новыя тэксты, адкрые для сябе Анатоля Сыса ці Дануту Бічэль-Загнетаву, Галіну Каржанеўскую ці Андрэя Хадановіча… Пераклаў жа Адам Ахматукаеў Міхася Стральцова і Рыгора Барадуліна. А можа і не знайшоў ён гэтым разам нечага ці некага новага, знакавага..? Проста не разгледзеў. Тут, пэўна, і Саюзу пісьменнікаў Беларусі, і акадэмічнай і універсітэцкай літаратуразнаўчым школам трэба аб’яднацца, каб даць пэўны фармат кансультацыям для замежнікаў, для тых, хто сам цягнецца да беларускай літаратуры. Патрэбна наладжваць прафесійны семінар перакладчыкаў беларускай літаратуры на іншыя мовы народаў свету.

І яшэ адно важкае, на мой погляд, назіранне. Да такой сустрэчы, як сімпозіум “Пісьменнік і час”, трэба сур’ёзна рыхтавацца і беларускім выдавецтвам, беларускім літаратурна-мастацкім перыядычным выданням. Нам патрэбна думаць, што канкрэтна, творы якіх пісьменнікаў – у падрадкоўніказх, у перакладах на рускую ці англійскую мовы – перадаць пры такой нагодзе для будучых перакладаў і будучых выданняў. Сімпозіум павінен станавіцца пляцоўкай для абмеркавання не толькі тэарэтычных, але і для абмеркавання практычных пытанняў.

А тое, што такі праект, як ісмпозіум “Пісьменнік і час” проста неабходны сучаснаму беларускаму літаратурнаму працэсу, -- гэта сумненняў не выклікае ніякіх.

Алесь Карлюкевіч

 

Прочитано 244 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии